Старыя Хракавічы

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Старыя Хракавічы)

Стары́я Хракаві́чы[1] (трансліт.: Staryja Chrakavičy, руск.: Старые Храковичи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чамярыскага сельсавета.

Вёска
Старыя Хракавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
490 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203874166
Старыя Хракавічы на карце Беларусі ±
Старыя Хракавічы (Беларусь)
Старыя Хракавічы
Старыя Хракавічы (Гомельская вобласць)
Старыя Хракавічы

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 15 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), за 134 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па праселачвай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўдня далучаюцца 2 просталінейныя, паралельныя паміж сабой вуліцы, пересекаемые кароткай шыротнай вуліцай. Забудова пераважна драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. У 1987—1994 гадах пабудаваны цагляныя хаты на 80 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання.

Гісторыя правіць

Знойдзеныя археолагамі гарадзішча VII—III стагоддзяў да н. э. (за 5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Хісціна), 4 селішчы позняга неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага стагоддзяў (за 0,4-1 км на ўсход і паўднёвы ўсход ад вёскі) сведчаць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска Хракавічы ў Рэчыцкім павеце. Дзейнічала Мікалаеўская царква (захоўваліся метрычныя кнігі з 1745 года). У 1776 годзе замест старой пабудавана новая драўляная царква.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1850 года валоданне Юдзіцких. Акрамя земляробства жыхары вёскі займаліся сплавам лесу. У 1885 годзе цэнтр маёнтка, гаспадар якога Дзмішэвіч валодаў тут 433 дзесяцінамі зямлі. Пасля з’яўлення побач вёскі Новыя Хракавічы сяло стала звацца Старыя Хракавічы. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: царква, народная вучэльня, хлебазапасны магазін, карчма. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1920-х гадах дзейнічалі школа, аддзяленне спажывецкай кааперацыі. У 1930 годзе арганізавана 2 калгасы, працавалі гамарня, цагельня (з 1930 года), 5 вятракоў, 2 конныя крупадрабілкі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі ў вёсцы апорны пункт, разгромлены ў далейшым партызанамі. У баях за вызваленне вёскі ў кастрычніку 1943 года загінулі 40 салдат 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі, якія пахаваны ў брацкай магіле ў скверы. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 106 мясцовых жыхароў, у памяць пра загінулых у 1966 годзе каля брацкай магілы збудаваны абеліск.

Цэнтр калгаса В. І. Чапаева. Размяшчаецца сярэдняя школа (новы цагляны будынак пабудаваны ў 1987 годзе), аддзяленне сувязі, бібліятэка, амбулаторыя, дзіцячы сад.

У 1926—1974 і 1987—2009 гадах цэнтр Хракавіцкага сельсавета[2][3]. У 1974—1987 і з 2009 года — вёска ў складзе Чамярыскага сельсавета.

28 кастрычніка 2014 года да вёскі далучана вёска Новыя Хракавічы.

Паблізу ёсць радовішчы гліны і торфу.

Насельніцтва правіць

  • 1850 год — 334 жыхары.
  • 1885 год — 79 двароў, 507 жыхароў.
  • 1897 год — 125 двароў, 513 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 164 двары, 949 жыхароў.
  • 1959 год — 812 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 172 гаспадаркі, 490 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Стары́я Храко́вічы
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области

Літаратура правіць