Ткачы (Гарадоцкі раён)
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Ткачы, Гуркінскі сельсавет)
Ткачы́[1] (трансліт.: Tkačy, руск.: Ткачи) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. За 41 км на поўнач ад Гарадка, 77 км ад Віцебска, 5 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На захадзе, паўночным захадзе і ўсходзе ад вёскі ляжыць лясны масіў. У паўночным напрамку мясцовасць забалочана. Транспартныя сувязі па шашы Гарадок — Невель, што праходзіць паблізу.
Вёска
Ткачы
|
Гісторыя
правіцьДа 9 снежня 1987 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Езярышчанскага пассавета[2], да 10 кастрычніка 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсавета[3], да 4 верасня 2014 года — у склад Бычыхінскага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіць- 7 гаспадарак, 10 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 4 сентября 2014 г. № 26 Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх