Чэрні

вёска ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Вёска Чэрні)

Чэ́рні[1] (трансліт.: Černi, руск.: Черни) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Чэрнінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на паўночны ўсход ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні.

Аграгарадок
Чэрні
Černi (4).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
8 500 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225001
Паштовыя індэксы
225001
Аўтамабільны код
1
Чэрні на карце Беларусі ±
Чэрні (Беларусь)
Чэрні
Чэрні (Брэсцкая вобласць)
Чэрні

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя».

ГісторыяПравіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло — прыватная ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. Пад 1577 г. пазначана як двор Чэрнік. У 1617 годзе маёмасць князя Фёдара Масальскага.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Цэнтр маёнтка Чэрні, якім у 1868 годзе валодаў Ф. Ягмін. У 1877 годзе вяскоўцы пабудавалі драўляную царкву. У 1886 годзе сяло ў Косіцкай воласці, царкоўна-прыходская школа, карчма. З 1889 года працавала народнае вучылішча, у якім навучаліся 51 хлопчык і 2 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў К. Ягмін. У 1897 годзе царква, хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа.

У 1905 годзе сяло ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета. Тут размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці. У 1905 годзе 1370 дзес. зямлі належалі пані Ю. Штэрн. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе адкрыта 7-гадовая школа. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 8 двароў; 9 вяскоўцаў загінулі на фронце. У жніўні 1950 года арганізаваны калгас «Маладая гвардыя», у які ўвайшлі 30 гаспадарак з 66. У 1969 годзе калгас ператвораны ў аднайменны саўгас. 4 верасня 1972 года да вёскі далучаны хутары Чэрні[2].

ІнфраструктураПравіць

  • Сярэдняя школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Бальніца
  • Аптэка
  • Магазін

НасельніцтваПравіць

  • 30 мужчын, 30 жанчын (1868)
  • 42 двары, 257 жыхароў (1876)
  • 114 жыхароў (1886)
  • 30 двароў, 188 жыхароў (1897)
  • 151 жыхар (1905)
  • 62 двары, 371 жыхар (1921)
  • 61 двор, 362 жыхары (1940)
  • 510 жыхароў (1959)
  • 280 жыхароў (1970)
  • 618 гаспадарак, 1806 жыхароў (1997)
  • 841 гаспадарка, 2303 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чарні́
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць