Відэатэлефон

Відэатэлефон — від сувязі, пры якім абаненты не толькі чуюць, але і бачаць адзін аднаго, могуць дэманстраваць малюнкі, фатаграфіі, тэкст.

Bildtelefon T-View 100.JPG

ГісторыяПравіць

Пачатак распрацовак відэатэлефонаў прыпадае на 30-я гады 20 стагоддзя. У розных краінах выпрабоўваліся сістэмы відэатэлефона з рознымі параметрамі. 1 сакавіка 1936 года ў Германіі быў пушчаны ў эксплуатацыю відэатэлефон паміж Берлінам і Лейпцыгам, пазней да іх былі далучаны Нюрнберг (1937) і Мюнхен (1938). Выява перадавалася па шырокапалосным кабелі і займала паласу частот 500 кГц.

Складовыя часткіПравіць

Відэатэлефон ўяўляе сабой прыладу з дысплеем, клавішамі набору нумара і тэлефоннай трубкай (можа адсутнічаць).

Для відэатэлефаніі ўжываюцца некалькі стандартных пратаколаў і рэкамендацый:

  • SIP
  • H.320 - па сетцы ISDN
  • H.323 - па сетцы IP
  • H.324 - па аналагавых тэлефонных лініях
  • 3G-324M - мабільныя сеткі
  • SCCP - пратакол Cisco Call Manager
  • IAX

Адметныя асаблівасці відэатэлефаніі:

  • стабільная праца (ўласная АС)
  • цалкам замяняе звычайны IP-тэлефон
  • цалкам замяняе традыцыйны аналагавы тэлефон (пры падтрымцы падключэння да гарадской тэлефоннай станцыі або офіснай АТС)
  • не патрабуе ПК
  • Аўдыё і відэа ўваходы / выхады дазваляюць падключыць да відэатэлефаніі знешні манітор і тэлефонную гарнітуру.