Візжар
вадасховішча ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Візжа́р — вадасховішча ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на паўднёва-заходняй ускраіне горада Жабінка.
Візжар | |
---|---|
Каардынаты: 52°11′58″ пн. ш. 23°59′07,30″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Беларусь, Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён |
Вышыня над узроўнем мора | 143,1[1] м |
Даўжыня | 0,6 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,26 км² |
Аб'ём | 0,00113 км³ |
Найбольшая глыбіня | 6,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,3 м |
Год напаўнення | 1979 |
Вадасховішча наліўное, створана ў 1979 годзе ў польдарнай сістэме каля безыменнага канала, які ўпадае ў раку Мухавец ніжэй за раку Жабінка. Плошча паверхні 0,26 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя — 4,3 м. Аб’ём вады 1,13 млн м³. Дно пясчанай. Напаўняецца вадой з польдара і канала.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах адпачынку, развядзення рыбы, прыёму вады з польдарнай сістэмы.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-34-144. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
Літаратура
правіць- Візжар // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 452.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Ліст карты N-34-144. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)