Жабінка (рака)
рака ў Беларусі
Жабі́нка[1] — рака ў Беларусі, у Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).
Жабінка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 25 км |
Басейн | 228 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча |
• Каардынаты | 52°20′42″ пн. ш. 23°52′11″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мухавец |
• Месцазнаходжанне | Жабінка |
• Каардынаты | 52°11′13″ пн. ш. 24°01′09″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раёны | Жабінкаўскі раён, Камянецкі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 25 км, з іх 18[2] км на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёна (да меліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін), вусце ў межах горада Жабінка. Цячэ па Прыбужскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёна працякае праз сажалкі рыбгаса «Сакалова». Высокая плынь на працягу 10 км называецца канал Жабінка.
Зноскі
- ↑ ЭПБ 1983.
- ↑ Общая характеристика речной сети Брестской области (в разрезе районов)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 8 снежня 2019.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Жабінка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 271. — 522 с. — 10 000 экз.