Віктар Амадэй III
Віктар Амадэй III (італ.: Vittorio Amedeo III; 26 чэрвеня 1726, Турын, Італія — 16 кастрычніка 1796, Манкальеры, Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства і герцаг Савойскі з 1773 года.
Віктар Амадэй III Vittorio Amedeo III | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
20 лютага 1773 — 14 кастрычніка 1796 | |||
Папярэднік | Карл Эмануіл III | ||
Пераемнік | Карл Эмануіл IV | ||
Дзейнасць | калекцыянер мастацтва, мецэнат | ||
Нараджэнне | 26 чэрвеня 1726 | ||
Смерць | 16 кастрычніка 1796 (70 гадоў) Манкальеры (Сардзінскае каралеўства) | ||
Пахаванне | Суперга | ||
Род | ![]() | ||
Бацька | Карл Эмануіл III | ||
Маці | Паліксена Крысціна Гесэн-Рэйнфельс-Ротэнбургская | ||
Жонка | Марыя Антуанэта Бурбонская | ||
Дзеці | Карл Эмануіл IV, Віктар Эмануіл I, Карл-Фелікс і інш. | ||
Аўтограф | ![]() | ||
БіяграфіяПравіць
Віктар Амадэй нарадзіўся ў Турыне, быў старэйшым сынам Карла Эмануіла III і яго другой жонкі Паліксены Крысціны Гесэн-Рэйнфельс-Ротэнбург.
Ён узышоў на прастол у 1773 годзе пасля смерці бацькі. На працягу Італьянскай кампаніі Напалеона яго войскі былі пераможаны французамі ў бітве пры Мілесіма (13 красавіка 1796) года. Віктар Амадэй быў вымушаны падпісаць Парыжскі дагавор (1796) і саступіць Францыі горада Кунеа, Чэва, Алесандрыю і Тартону. Гэты мір фактычна знішчыў Сардзінію як самастойную дзяржаву: Савоя і Ніца таксама былі саступлены Францыі.
Сям'яПравіць
Віктар-Амадэй быў у шлюбе з Марыяй Антуанэтай Бурбонскай (1729—1785), малодшай дачкой Філіпа V Іспанскага. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
- Карл Эмануіл IV (1751—1819), ажаніўся з Клацільдай Французскай, сястрой Людовіка XVI Французскага
- Марыя Елізавета Шарлота (1752—1753)
- Марыя Жазэфіна (1753—1810), у шлюбе з Людовікам XVIII Французскім
- Амадэй-Аляксандр (1754—1755), герцаг дэ Манферат
- Марыя-Тэрэза (1756—1805), у шлюбе з Карлам X Французскім
- Марыя-Ганна (1757—1824)
- Віктар Эмануіл I (1759—1824)
- Марыя Крысціна Жазэфіна (1760—1768)
- Марыс-Жазеф (1762—1799), герцаг дэ Манферат
- Караліна (1764—1782), у шлюбе з Антонам I Саксонскім
- Карл-Фелікс (1765—1831)
- Жазеф-Бенуа (1766—1802), граф Марыен (1796) і д'Асці (1796—1802).
З шасці сыноў пяцёра выжылі і трое з іх узыйшлі на прастол. Дзве дачкі ажаніліся з двума братамі: будучымі каралямі Францыі Людовікам XVIII і Карлам X, прычым Віктар-Амадэй паклапаціўся аб тым, каб старэйшая ажанілася са старэйшым, а малодшая з малодшым.
Папярэднік: Карл Эмануіл III |
Кароль П'емонта і Сардзініі 1773-1796 |
Пераемнік: Карл Эмануіл IV |