Віктар Іванавіч Арцем’еў

Віктар Іванавіч Арцем’еў (нар. 21 сакавіка 1927, в. Радзішына, Шклоўскі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец.

Віктар Іванавіч Арцем’еў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 сакавіка 1927(1927-03-21) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, краязнавец
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 сакавіка 1927 года на хутары Чарэйцаў Круг. в. Радзішына Шклоўскага раёна ў вялікай сям’і сялян-сераднякоў. Скончыў Радзішанскую пачатковую школу, а ў 1941 годзе сямігодку. У час Вялікай Айчыннай вайны давялося пабываць у перасыльным канцлагеры ў Оршы, потым на пасяленні ў Круглянскім раёне. У 1944 годзе, пасля вяртання з выгнання, В. І. Арцем’еў прайшоў гадавую школу калгасніка-ўдарніка, а затым паступіў і ў 1948 г. скончыў Магілёўскае культасветвучылішча[1].

Працягнуў сваю адукацыю спачатку ў вячэрнім універсітэце марксізму-ленінізму пры Мінскім гаркаме КПБ (1950 г.), а затым завочна ў Мінскім педінстытуце імя М. Горкага, дзе атрымаў спецыяльнасць бібліятэкар-бібліёграф. Працаваў у Парычах загадчыкам раённай бібліятэкі і літсупрацоўнікам раённай газеты «Ленінская перамога». Быў інспектарам па бібліятэках ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама, загадчыкам Чэрыкаўскага раённага аддзела культуры, загадчыкам метадычнага аддзела Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, выкладчыкам Магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума імя А. С. Пушкіна і па сумяшчальніцтве — карэспандэнтам-арганізатарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Жыве ў Магілёве[1].

Творчасць правіць

У якасці пазаштатнага карэспандэнта публікаваў свае артыкулы ў мясцовых і рэспубліканскіх перыядычных выданнях. З 1948 года як няштатны карэспандэнт выдаецца ў мясцовых і рэспубліканскіх перыядычных выданнях. Выступае ў перыядычных выданнях на тэмы захавання гістарычных помнікаў, у абарону прыроды[1].

Аўтар амаль двух дзясяткаў кніг. Бібліёграф паэта Аляксея Пысіна[1].

Аўтар кніг «Вянок Аляксею Пысіну» (2006), «Радзішанскі летапіс вайны» (2007), «Паэт вузел завязаў» (2008), «Радзішына» (2008), «Чарэйцаў круг» (2008), «Палкоўнік Пётр Асмалоўскі» (2009), «Слоўцы-адмыслоўцы» (2010), «Франтавыя дарогі палкоўніка Асмалоўскага» (2010), «Вянок Анатолю Сербантовічу» (2011), «Бібліятэка паэта Аляксея Пысіна» (2011), «Пысіны: ад прадзеда да праўнукаў» (2011), «Выгнаннікі» (2012), «Урокі Аляксея Пысіна» (2013), «Цячэ рэчка Бася» (2013), «Пушкиниана. Могилев и Бобруйск» (2013), «Мова родная – беларуская» (2014), «Вайна на свае вочы» (2014), «Пісьменнікі і кнігі» (2015), «Шчодрасць душы» (2015), «Героический Могилев. Лето 1941» (2016), «Песняр земли могилевской» (2016), «Мая Пысініяна» (2017), «На мяжы самазнішчэння» (2018), «Магіляўчане» (2018), «Вайна ў кожнага была свая» (2018), «Наўзбоч дарог майго жыцця» (2019), «Мужны воін, глыбінны сейбіт, светлы чалавек» (2020), «Народны душою» (2020), «Жизнь ничего не стоила», (2022), “Вострыя слоўцы” (2023)[3].  

Займаецца траўніцтвам[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Якуба Вусікава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Сайт Шкловской БС. lib-shklov.mogilev.by. Праверана 2 студзеня 2024.
  2. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 2 студзеня 2024.
  3. Магілёўскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (англ.). www.oo-spb.by. Праверана 2 студзеня 2024.