Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Магілё́ўская абласна́я бібліятэ́ка імя У. І. Леніна — дзяржаўная бібліятэка ў Магілёве, размешчаная па адрасе вуліца Крыленкі, д. 8, на рагу з вуліцай Дзяржынскага. Заснаваная ў студзені 1935 года ў якасці аддзялення Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.

Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
Тып публічная
Краіна
Адрас Ленінскі раён, вул. Крыленкі, д. 8
Заснавана 5 студзеня 1935
Філіялы Аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў (вул. Леніна, д. 68)
Фонд
Склад фонду брашура, газета, гуказапіс, карціна, кінафільм, кніга, мапа, нотнае выданне, часопіс
Аб'ём фонду 737 921 (2017 год)
Доступ і карыстанне
Умовы запісу пашпарт
Выдача штогод 623 987 (2016 год)
Абслугоўванне 453 308 (2016 год)
Колькасць чытачоў 36 202 (2016 год)
Іншая інфармацыя
Бюджэт 849 683,99 руб (2016 год; 424 884,48 $)
Дырэктар Ілона Сарокіна
Супрацоўнікі 81 (2017 год)[1]
Вэб-сайт library.mogilev.by

На 2020 год працавала з панядзелка па чацвер а 9:00—20:00 і ў суботу і нядзелю а 9:00—18:00. Улетку — з суботы па чацвер а 9:00—18:00[2]. Чытачам выдавалі да 10 кніг на тэрмін да 30 дзён[3].

Структура правіць

На 2020 год Магілёўская абласная бібліятэка ўключала:

  • на цокальным паверсе — міжбібліятэчны абанемент і 3 аддзелы: 1) апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогу, 2) камплектавання, 3) кнігасховішча;
  • на 1-м паверсе 4 аддзелы — 1) абанементны, 2) інфармацыйна-даведкавы, 3) інфармацыйных рэсурсаў, 4) маркетынгу і бібліятэказнаўчай працы;
  • на 2-м паверсе — агульную чытальную залу, музейны пакой, сектар аўтаматызацыі і юнацкі аддзел;
  • на 3-м паверсе — 2 аддзелы: 1) беларускай і краязнаўчай літаратуры, 2) мастацтваў;
  • па вуліцы Ленінскай, д. 68 — аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў[4].

Гісторыя правіць

У студзені 1935 года ў Магілёве адчынілі аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі Беларускай ССР. У студзені 1938 года яго пераўтварылі ў Магілёўскую абласную бібліятэку ў сувязі з утварэннем Магілёўскай вобласці. Бібліятэку размясцілі на Першамайскай вуліцы ў 2-павярховым доме № 82. На 1941 год МАБ налічвала 13 супрацоўнікаў, з іх 9 бібліятэкараў. 3 сакавіка 1953 года МАБ падпарадкавалі Міністэрсту культуры БССР[5].

У 1967 годзе стварылі аддзел мастацтваў, дзе размясцілі адпаведныя падручнікі, нотныя выданні, альбомы, грам-пласцінкі, аўдыёкасеты і кампакт-дыскі[6]. У 1989 годзе ў склад МАБ уключылі Магілёўскую абласную дзіцячую бібліятэку, якую пераўтварылі ў аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых (1—6) класаў[7]. У 1994 годзе стварылі аддзел аўтаматызацыі. У красавіку 2000 года заснавалі аддзел інфармацыйных рэсурсаў, які стаў забяспечваць чытачоў даведкавымі базамі даных у Сеціве[8]. У красавіку 2005 года ў складзе МАБ утварылі аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў[9]. 14 верасня 2011 года адчынілі музейны пакой, у якім адлюстравалі гісторыю бібліятэкі[10].

На пачатак 2017 года ў МАБ налічвалася 72 039 выданняў па-беларуску, што складала 9,8 % бібліятэчнага фонду. На брашуры і кнігі прыпадала 67 % асобнікаў, на часопісы — 26 %, на гуказапісы і ноты — па 2,2 %, на кінафільмы — 1,1 %, на газеты — 0,8 %, на выяўленчыя дакументы — 0,4 %, на электронныя выданні — 0,3 %. На галіновую літаратуру прыпадала 73 % выданняў, на мастацкую — 27 %[1].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. аўтарскі калектыў у складзе Юліі Аляксандраўны Касцюк, галоўнага бібліятэкара, і Івана Уладзіміравіча Малініна, вядучага бібліятэкара аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы бібліятэкі ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за значныя дасягненні ў справе выхавання любові да роднага краю, стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, прысвечаных тэме малой радзімы»[11].

Кіраўніцтва правіць

Зноскі

  1. а б Ілона Сарокіна. Справаздача за 2016 год. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2017). Праверана 11 верасня 2020.
  2. Графік працы. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  3. Правілы карыстання. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  4. Структура. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  5. а б Гісторыя (руск.). Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  6. Аддзел мастацтваў. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  7. Аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  8. Аддзел інфармацыйных рэсурсаў. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  9. Аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  10. Музейны пакой. Магілёўская абласная бібліятэка (25 красавіка 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  11. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 29 снежня 2020 г. № 499 Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Спасылкі правіць