Віктар Іванавіч Талкачоў
Віктар Іванавіч Талкачоў (нар. 13 мая 1949, в. Шышчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі чыгуначнік. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Віктар Іванавіч Талкачоў | |
---|---|
Нараджэнне |
13 мая 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам Мінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл быў майстрам вытворчага навучання гарадскога прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 34 чыгуначнага транспарту горада Мінска. Працаваў майстрам інструментальнага ўчастка, начальнікам кавальна-механічнага цэха, намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях, дырэктарам вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскі вагонарамонтны завод імя А. Ф. Мяснікова».
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, знакамі «Ганароваму чыгуначніку», «Ганаровы транспартнік»[1].