Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг
Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг (1869 — пасля 1916) — беларускі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны[1].
Віктар Гаўрылавіч Ліндэнберг | |
---|---|
Дата нараджэння | 1869 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач |
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d] |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў 1869 годзе ў сям’і нашчадкавага ганаровага грамадзяніна ў Дэрпцкім павеце Ліфляндскай губерні[2]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дэрпцкай губернскай гімназіі[2].
Скончыў медыцынскі факультэт Імператарскага Юр’еўскага ўніверсітэта дактарантам у 1893 годзе[1][2].
Прафесійная дзейнасць
правіць24 ліпеня 1893 года паступіў на дзяржаўную службу сельскім урачом у Людзінскі павет Віцебскай губерні. У жніўні 1898 года пераведзены на такую ж пасаду ў Рыжыцкі павет. У студзені 1903 года прызначаны віцебскім гарадавым урачом[2].
У час руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў быў прызваны з запасу чыноўнікаў ваенна-медыцынскага ведамства на сапраўдную ваенную службу і прабыў у Маньчжурыі каля года, спачатку малодшым, потым старшым ардынатарам палявога рухомага шпіталя пры 40-й пяхотнай дывізіі[1][2].
У чэрвені 1908 года[2] прызначаны выконваючым пасаду памочніка губернскага ўрачэбнага інспектара ўрачэбнага аддзялення Віцебскай губерні[3].
У 1914-16 гадах займаў пасаду валагодскага губернскага ўрачэбнага інспектара[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьДысертацыя на ступень доктара медыцыны факусуецца на пытанні дзетазабойства і плодавыгнання ў Віцебскай губерні[5].
Асобныя творы
правіць- Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора
Зноскі
- ↑ а б в Линденберг, Виктор Гаврилович (врач ; 1869— после 1916) (руск.)
- ↑ а б в г д е Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии (руск.)
- ↑ Памятная книжка Витебской губернии на 1909 год издание официальное. С. 7 (руск.)
- ↑ Линденберг Виктор Гаврилович (руск.)
- ↑ Материалы к вопросу о детоубийстве и плодоизгнании в Витебской губернии: (по данным Витебского окружного суда за десять лет, 1897—1906) : диссертация на степень доктора медицины Виктора Линденберга, и. д. помощника Витебского губернского врачебного инспектора