Віктар Георгіевіч Амбражэйчык
Віктар Георгіевіч Амбражэйчык (нар. 8 красавіка 1963, в. Мілавіды, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Віктар Георгіевіч Амбражэйчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
8 красавіка 1963 (60 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся 8 красавіка 1963 года ў вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам калгаса імя Дзяржынскага Баранавіцкага раёна. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў майстрам лесу Кобрынскага міжгаспадарчага лясгаса, памочнікам ляснічага Дзівінскага лясніцтва, ляснічым Павіцьеўскага лясніцтва, начальнікам Дзівінскага цэха перапрацоўкі драўніны Кобрынскага лясгаса. Дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Драгічынскі лясгас».
Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2016 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Брэсцкай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Старонка на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 12 кастрычніка 2017.