Віктар Міхайлавіч Мінко

Віктар Міхайлавіч Мінко (нар. 24 кастрычніка 1967, г. Смаргонь) — беларускі скульптар.

Віктар Міхайлавіч Мінко
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1967(1967-10-24) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і станковая графіка[d]
Вучоба
Уплыў Аляксандр Міхайлавіч Фінскі і Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў
Член у

Біяграфія правіць

У 1980—1986 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1986—1988 гадах служыў у шэрагах УС СССР. У 1990—1996 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (выкладчыкі Аляксандр Міхайлавіч Фінскі, Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1].

У 1996 годзе атрымаў Грант Фонду Сораса[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года[1].

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць правіць

Працуе ў стылі сюррэалізму. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, станковай графікі. Матэрыял — бронза, граніт[2].

Сярод твораў: скульптуры «Новая прычоска», «Метамарфозы», «Імператар», «Пан», «Марскі канёк» (усе Мінск)[2].

Стваральнік сімвалаў першай музычнай радыёпрэміі «Залатое вуха» (2005), прыза БНФ — «Пагоня» (2007), «Залатое сэрца» (2008) — прыз дабрачыннага фонду Ларысы Грыбалёвай, «Залатая машынка» — прыз міжнароднага Кіеўскага фестывалю татуіроўкі[1].

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[2].

Выстаўкі правіць

Найбольш значныя выставачныя праекты Віктара Мінко:

  • 2015. Персанальная выстава «Метамарфозы». Галерэя АртБаза, Мінск.
  • 2015. «Забытыя Багі». Рэчыцкі Мастацкі Музей.
  • 2013. Х Нацыянальны фестываль архітэктуры 2013, Палац мастацтваў, Мінск.
  • 2012. «4 у 1-ым праз 16». Палац Паскевічаў, Музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Гомель.
  • 2012. «Company & Цэслер». Музей Сучаснага Мастацтва, Мінск.
  • 2011. «Pan Amsterdam». The Art, Antique and Design Fair, Amsterdam, Nederland.
  • 2011. «Heavens Tears». The Museum of Russian Art, 80 Grand St. Jersey City, NJ, USA.
  • 2011. «Reflected Reality». MVB Business Exchange Art, London, UK.
  • 2011. Contemporary Art Fair. NY, USA.
  • 2011. «Кранальная Выстава». Нацыянальны Мастацкі Музей, Мінск.
  • 2010. «Affordable Art Fair 2010». Cultuurpark Amsterdam, Nederland.
  • 2010. «Arcaiche Reminiscenze». Di_Signolibero, Vicenza, Italy.
  • 2010. «Spring Celebration». Ten Elsenhuyze Brasschaat, Belgium.
  • 2010. «Open Art Fair». At Jaarbeurs iw Utrecht, Nederland.
  • 2010. «Art & Antiques Fair». Brabanthallen s-hertogenbosch since 1967.
  • 2010. «Primavera» Ahoy, Rotterdam, Nederland.
  • 2009. «Леанарда — 2009». ВДНГ, Мінск.
  • 2009. «Trastevere in Arte». Vicenza, Italy.
  • 2009. Рэспубліканская Мастацкая Выстава «Сады Венеры». Палац мастацтваў, Мінск.
  • 2008. «Open Art Fair». Utrecht, Nederland.
  • 2008. «Партрэт у жывапісе, графіцы, скульптуры». Палац мастацтваў, Мінск.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мінко Віктар Міхайлавіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.