Віктар Паўлавіч Андаралаў
Віктар Паўлавіч Андаралаў (нар. 1 снежня 1933, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.
Віктар Паўлавіч Андаралаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1976 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў архітэктарам Расонскага раёна, старшым архітэктарам, кіраўніком сектара ў Віцебскграмадзянпраекце, з 1981 года — начальнік архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Віцебскага гарвыканкама, галоўны архітэктар Віцебска[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Член КПСС з 1970 года. Пражывае ў Віцебску[1].
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): клуб трэста «Полацксельбуд», прыбудова да будынка гаркама КПБ (1980) у Полацку, грамадска-гандлёвы цэнтр санаторыя «Вечалле» ва Ушачах (1981)[1], жылы мікрараён Білева-1 (сааўтары Н. П. Жукоўская, Н. П. Пакоева), рэканструкцыя Віцебскага цэнтральнага спартыўнага комплекса (сааўтар А. А. Зафатаеў)[2][3]. Аўтар артыкулаў па пытаннях сельскай архітэктуры[1].
Сям’я
правіцьМае сына Адрыяна Віктаравіча Андаралава, які таксама працуе архітэктарам.
Зноскі
- ↑ а б в г Андаралов Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Жилые новостройки и микрорайоны Витебска
- ↑ Витебская областная организация БСА
Літаратура
правіць- Андаралов Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)