Віктар Паўлавіч Бура

Ві́ктар Па́ўлавіч Бу́ра (нар. 1953, Пястова, Наўгародская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2006—2010).

Віктар Паўлавіч Бура
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Манголіі
30 чэрвеня 2011 — 12 ліпеня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Анатоль Тозік
Пераемнік Кірыл Руды
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
5 мая 2006 — 28 снежня 2010
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Нараджэнне 1953
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Скончыў факультэт прамысловага і грамадскага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута (1975).

  • 1975—1976 — на вайсковай службе.
  • 1976—1977 — начальнік будаўнічага спецыялізаванага ўчастку в/ч 59214 (г. Пячора, Комі АССР).
  • 1977—1980 — кіруючы інжынер, загадчык групы, намеснік загадчыка аддзела КТБ ВТА «Прамбудсістэма».
  • 1980—1986 — інструктар, загадчык прамыслова-транспартнага аддзела Кастрычніцкага райкама КПБ горада Мінска.
  • 1986—1998 — намеснік дырэктара па капітальным будаўніцтве, потым намеснік дырэктара па будаўніцтве і развіцці заводу паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (цяпер НВА «Інтэграл»).
  • 1998—2000 — першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
  • 2000—2004 — кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
  • 2004—2006 — намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.
  • 2006—2010 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі адначасова з прысваеннем вышэйшага класу дзяржаўнага служачага[1].
  • з 30 чэрвеня 2011 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і Манголіі па сумяшчальніцтве[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Падзякай прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Сям’я правіць

Жанаты. Мае сына і дачку.

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць