Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч

Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч (1976, Тонеж, Лельчыцкі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР — 21 сакавіка 2017[1], Светлагорск, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі ветэрынар, дзеяч мясцовага кіравання. З 2015 па 2017 гады старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага раёна.

Віктар Рыгоравіч Дарашэвіч
Сцяг Старшыня Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта
17 сакавіка 2015 — 21 сакавіка 2017
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
Папярэднік Сяргей Аляксандравіч Максіменка
Пераемнік Дзмітрый Вадзімавіч Алейнікаў
Сцяг Старшыня Чачэрскага раённага выканаўчага камітэта
2013 — 2015
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў
Папярэднік Іван Іванавіч Ком
Пераемнік Уладзімір Мікалаевіч Краўчанка
Нараджэнне 1976
Смерць 21 сакавіка 2017(2017-03-21)
Адукацыя

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачынаў загадчыкам участковай ветэрынарнай лячэбніцы Брагінскага раёна. З 2001 па 2003 гады працаваў ветэрынарным урачом Брагінскага кааптнарыхтпрама, інжынерам па тэхніцы бяспекі Брагінскага райпо, галоўным ветэрынарным урачом РСВУП «Птушкафабрыка Рассвет» Гомельскага раёна. У 2003—2009 гадах узначальваў Веткаўскую ветэрынарную станцыю, КУП «Веткаўскі малочны завод». У 2009 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Веткаўскага райвыканкама. У 2013—2015 гадах старшыня Чачэрскага райвыканкама[2].

17 сакавіка 2015 года прызначаны на пасаду старшыні Светлагорскага райвыканкама.

Зноскі правіць

  1. Умер 40-летний председатель Светлогорского райисполкома Виктор Дорошевич (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (21 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2017. Праверана 5 верасня 2020.
  2. Председателем Светлогорского райисполкома назначен Дорошевич Виктор Григорьевич (руск.). Правда Гомель (18 сакавіка 2015). Праверана 5 верасня 2020.