Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы

(Пасля перасылкі з Вікіпедыя:КВС)
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных спісаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых інфармацыйных спісаў у беларускай Вікіпедыі.

Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага спіса, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да інфармацыйных спісаў і працэдурай вылучэння!

Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага спіса адбываецца на гэтай старонцы.

Патрабаванні да выдатных спісаў:

  1. Спіс павінен адпавядаць усім патрабаванням дзеючых правіл Вікіпедыі (у тым ліку, яго змест павінен быць значным, нейтральным і ў ім не павінна быць уласных даследаванняў, няпэўных звестак, якія немагчыма праверыць.
  2. У спісе павінны быць уводзіны, якія коратка апісваюць тэматыку спіса, крытэрыі ўключэння элементаў, спосаб групоўкі, парадак элементаў і характар прыведзенай інфармацыі.
  3. Спіс павінен быць унутрана несупярэчлівым, не павінен утрымліваць відавочных памылак і недакладнасцей.
  4. Спіс павінен быць устойлівым, не знаходзіцца ў стане вайны адкатаў ці ў працэсе вырашэння канфлікту.
  5. У спісе павінны быць прастаўлены катэгорыі, інтэрвікі, а таксама спасылкі на артыкулы пра асобныя элементы спіса.
  6. У спісе павінны быць спасылкі на крыніцы інфармацыі.
  7. Спісы бываюць адкрытымі і закрытымі. Закрыты спіс павінен утрымліваць усе элементы, якія адпавядаюць крытэрыям спіса. Адкрыты спіс павінен утрымліваць найбольш значныя элементы.

Акрамя таго, пажадана, каб былі:

  1. Выявы. Усе выявы спіса/табліцы павінны мець ясны ліцэнзійны статус. Выкарыстанне Fair-use выяў у намінаваных спісах дапускаецца ў мінімальна неабходнай колькасці і разрозненні.
  2. Набор спасылак на рэсурсы па тэме ў Сеціве.
  3. Спіс літаратуры па тэме.

Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:

Сімвал голасу «за» За — шаблон {{За}};
Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Сімвал голасу «супраць» Супраць — шаблон {{Супраць}}.

Калі вы галасуеце «Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся» ці «Сімвал голасу «супраць» Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.

Кандыдаты

правіць

Калі ласка:

  1. Дадавайце шаблон {{Кандыдат у выдатныя спісы}} ў канцы артыкула (спісу-кандыдата) перад катэгорыямі.
  2. Дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю.
  3. Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
  4. Глядзіце таксама спісы, вылучаныя іншымі карыстальнікамі Вікіпедыі, і, калі вы згодныя з прапановай, аддайце свой голас за яе, жадаем поспеху!

Пераклад былога выдатнага спіса з ру вікі, актуалізаваны і дапоўнены мной. Прапаную на наданне статусу. Plaga med (размовы) 01:48, 23 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Галасаванне

правіць

Заўвагі

правіць
  • Нагорны Карабах варта было б прыбраць, дзяржавы ўжо няма. У раздзеле «Некадыфікаваныя канстытуцыі» не ва ўсіх пазначана інфармацыя пра прыняцце. У наступным раздзеле таксама: Мальдывы, Лесота — няма даты; Камбоджа, Парагвай, Сент-Кітс і Невіс, Беліз, Антыгуа і Барбуда, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Кірыбаці, Дамініка, Саламонавы Астравы, Багамы, Барбадос, Батствана, Бруней, Сінгапур, Аўстрыя — няма хто прыняў. Уся гэтая інфармацыя змяшчаецца ў артыкулах пра самі канстытуцыі на англвікі. Варта перанесці звесткі. DBatura (размовы) 13:20, 23 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
     Y Зроблена Plaga med (размовы) 22:12, 23 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Падтрымліваць спіс у актуальным стане нерэальна, таму ён страціць цягам часу свой выдатны статус. --JerzyKundrat (размовы) 15:45, 5 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Абнаўляць раз у год-два (а нават і больш, бо тут не часта змены) — дастаткова. Не выглядае нерэальнай задачай. Plaga med (размовы) 23:23, 5 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
  • Ватыкан: Асноўны закон Ватыкана прыняты пры фашыстах у 1929 годзе. Калі кожную змену Папы прымаць за новы Асноўны закон, то і многія Канстытуцыі, у тым ліку Беларусі, трэба па апошніх зменах пісаць.--J-ka Zaprudnik 02:27, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
    У пачатку артыкула пастараўся апісаць крытэрыі, бо тут сапраўды пытанне, якія даты ўпісваць. Тут упісваюцца не даты ўнясення зменаў у канстытуцыю, а даты прыняцця апошняй канстытуцыі без дадаткаў і зменаў. У выпадку Ватыкана меў такую інфармацыю: «The Pope thus renews the 'Constitution' of Vatican City State, replacing the one dated 26 November 2000, issued by Saint John Paul II, which in turn succeeded the one issued on 7 June 1929 by Pius XI». Зараз глянуў усе тры версіі канстытуцыі, яны даволі падобныя + у новай канстытуцыі ў пачатку пішацца, што новая канстытуцыі нібы вяртаецца да канстытуцыі 1929 года і замяняе сабой версію 2000. Такім чынам, пагаджуся, што ў гэтым выпадку хутчэй трэба замяніць на 1929 год, але падкрэслю, што бываюць выпадкі, калі прымаецца зусім новая канстытуцыя, што трэба адлюстроўваць. Plaga med (размовы) 11:30, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
    абнавіў інфармацыю пра Ватыкан Plaga med (размовы) 14:06, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Гл. таксама

правіць