Віленская бочка
Віленская бочка — мера сыпкіх рэчываў у ВКЛ, пазней на землях ВКЛ у складзе Расіі.
Паводле пастановы сойма ВКЛ (1766) віленская бочка раўнялася 406,54 л, і прыблізна адпавядала 19 пудам пшаніцы, 18 — жыта, 15 — ячменю, 10 пудам аўса. Пасля далучэння Беларусі да Расіі была прыведзена ў адпаведнасць з рускімі мерамі: дзялілася на 4 чвэрці (карцы), 8 асьмін, 16 шаснастак, 72 гарцы вялікія, 144 гарцы малыя.
Літаратура
правіць- Бочка віленская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).