Віленскі Свята-Духаўскі манастыр
Ві́ленскі Свя́та-Ду́хаўскі манасты́р — праваслаўны мужчынскі манастыр у Вільні.
Манастыр | |
Віленскі Свята-Духаўскі манастыр | |
---|---|
54°40′31″ пн. ш. 25°17′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Віленская і Літоўская епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Упершыню ўпамінаецца ў 1604 годзе, заснаваны пры праваслаўнай царкве Святога Духа, пабудаванай у 1597 годзе на сродкі дачок смаленскага ваяводы Рыгора Валовіча Фядоры і Ганны.
З 1609 года пры манастыры дзейнічала брацтва (да гэтага знаходзілася пры Троіцкім манастыры) з уласнай друкарняй.
Да 1686 года манастыр падпарадкоўваўся канстанцінопальскаму патрыярху, пазней маскоўскаму. З’яўляўся архімандрыяй, яму былі падначалены 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры на Беларусі і ў Літве, у т.л. Петрапаўлаўскі ў Мінску, Еўінскі ў Троцкім, Цеперскі ў Наваградскім, Купяціцкі і Навадворскі ў Берасцейскім ваяводствах.
Настаяцелямі манастыра былі Л.Карповіч (першы настаяцель), М. Сматрыцкі, І. Бабрыковіч, І. Нелюбовіч-Тукальскі, Р. Яноўскі і інш.
Манастыр валодаў значнымі матэрыяльнымі сродкамі (маёнткамі, дамамі, млынамі), частка якіх складалася з ахвяраванняў членаў Святадухаўскага праваслаўнага брацтва.
У 1833 годзе манастыр быў прылічаны да манастыроў 1-га класа. Ад часу заснавання манастыр не перапыняў сваёй дзейнасці. Цяпер падпарадкоўваецца архіепіскапу віленскаму і літоўскаму. Сучасны архітэктурны ансамбль манастыра пабудаваны ў сярэдзіне 18 ст.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 168.
- Виленский Святодуховский монастырь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Царква і манастыр Святога ДухаАрхівавана 26 сакавіка 2013. // сайт «О Вильнюсе» (руск.)