Ві́ллем Грос (эст.: Villem Gross; нар. 11 студзеня 1922, г. Тарту, Эстонія - 6 красавіка 2001) — эстонскі празаік і драматург. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1975). Друкуецца з 1949 года.

Віллем Грос
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 студзеня 1922(1922-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 2001(2001-04-06)[1] (79 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Творчасць правіць

У сацыяльна-псіхалагічных п'есах «Лёд растае» (1950), «У вялікай сям'і» (1951), «Анкета» (1955), «Паўтара месяца» (1967), у зборніку апавяданняў «Сярэднія дні» (1966), раманах «Крылы распрамляюцца» (1958), «Прадаецца індывідуальны недабудаваны дом…» (1961), «Аднакласнікі» (1965), «Зімовы адпачынак» (1975), «Матывы ўмоўчвання» (1978, Літаратурная прэмія імя Ю. Смуўла 1978), «У перагружанай лодцы» (1981) і інш. даследуе актуальныя маральна-этычныя і філасофскія праблемы на матэрыяле пасляваенаеннага і сучаснага жыцця сваіх суайчыннікаў. Аўтар кнігі літаратурна-публіцыстычных артыкулаў «Хіба сёння — толькі сёння» (1972).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Villem Gross // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць