Вільгельм Кемпф
Вільгельм Кемпф (ням.: Wilhelm Kempff; 25 лістапада 1895, Ютэрбог — 23 мая 1991, Пазітана) — сусветна вядомы нямецкі піяніст і кампазітар.
Вільгельм Кемпф Wilhelm Kempff | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 лістапада 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1991[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Дзеці | Diana Kempff[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | Піяніст, кампазітар |
Гады актыўнасці | 1911—1974 |
Інструменты | Фартэпіяна |
Жанры | Класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Wilhelm Kempff (ням.) | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў наваколлях Берлін а ў сям'і дырэктара каралеўскай музыкі, арганіста царквы Св. Мікалая. Яго дзядуля таксама быў арганістам, а брат Георг стаў дырэктарам духоўнай музыкі ў Эрлангенскім універсітэце.
Усё жыццё канцэртаваў у розных частках свету. Так, з 1936 па 1979 гады ён 10 раз наведаў Японію, за што невялікі японскі востраў назвалі Кемпу-Сан у яго гонар. Свой апошні канцэрт ён даў у Парыжы ў 1981 годзе.
Меў пецярых дзяцей.
ТворчасцьПравіць
Вільгельм Кемпф рупліва запісваўся на працягу шасцідзесяці гадоў. Да гэтага часу не страцілі сваё значэнне яго пласцінкі, дзе гучыць музыка Бетховена, Шумана, Брамса, Шуберта, Моцарта, Баха, Ліста, Шапена. Вільгельм Кемпф упершыню ажыццявіў поўны запіс санат Франца Шуберта, і тым самым спрыяў іх папулярнасці. Санаты Бетховена ён апошні раз перапісаў у 1964—1965 гадах у сувязі з укараненнем тэхнікі стэрэа. Падобнае ж адбылося і з яго запісамі канцэртаў Бетховена: дзеля стэрэа-эфекту ён перазапісаў іх з Фердынандам Ляйтнерам.
Камерная музыка прадстаўлена ў рэпертуары Кемпфа сумесна з Егудзі Мянухіным, П'ерам Фар'е, Вольфгангам Шнайдэрханам, Паўлем Грумерам і інш. Для сваіх калегаў Кемпф быў узорам пачуцця рытму.
ЗначэннеПравіць
РРаспавядаюць, што калі Кемпф быў у Фінляндыі, кампазітар Ян Сібеліус папрасіў яго сыграць Hammerklavier з 29-ай санаты Бетховена. Калі ж Кемпф скончыў, Сібеліус звярнуўся да яго з словамі: «Не, Вы гралі гэта не як піяніст, Вы гралі… як чалавек».
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Wilhelm Kempff // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana — Editorial Espasa, 1905. — Vol. Suplemento 1993 - 1994. — P. 126. — ISBN 978-84-239-4500-9
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561316 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
- Чуть-чуть в фортепианной музыке Архівавана 30 красавіка 2008. (руск.)
- Wilhelm Kempff (ням.)
- Wilhelm Kempff — Biography(недаступная спасылка) (англ.)