Вільня (рака)

рака ў Беларусі і Літве

Вільня, Вілейка[1] (літ.: Vilnia, Vilnelė) — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, левы прыток ракі Вілія (Нярыс).

Вільня, Вілейка
літ. Vilnia, Vilnelė
Vilnia.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 82 км
Басейн 633 км²
Расход вады 5,6 м³/с (у межах Вільнюса)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°33′27″ пн. ш. 25°44′11″ у. д.HGЯO
Вусце Вілія
 • Месцазнаходжанне Вільнюс
 • Каардынаты 54°41′20″ пн. ш. 25°17′32″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Беларусь Гродзенская вобласць
Літва Вільнюскі павет
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 633 км². Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемяны Ашмянскага раёна, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ па мяжы Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі з Літвой, астатнія 69 км па тэрыторыі Літвы. Упадае ў Вілію ў Вільнюсе. Сярэдні расход вады ў межах Вільнюса складае 5,6[1] м³/с.

Новая літоўская форма назвы Vilnelė ўяўляе сабою кальку польскай памяншальнай формы Wilenka. Па некаторых меркаваннях, назва звязаная з літоўскім vilnis – «хваля». У Літве вядомы шэраг прыродных аб'ектаў (рэкі, азёры, балоты), назвы якіх утвораны ад гэтага кораня[2].

У ніжнім цячэнні на берагах Вільні знаходзіцца Бельмонт — вядомы турыстычны цэнтр Усходняй Літвы.

Зноскі

  1. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 384.

ЛітаратураПравіць

  • Вільня, Вілейка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 458. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.