Люцічы

(Пасля перасылкі з Вільцы)

Лю́цічы (вільцы, велеты) — саюз заходнеславянскіх плямёнаў. Этнонім магчыма паходзіць ад старажытнаславянскага «людцы», альбо «людзі». Адзін з племянных саюзаў так званых палабскіх славян — спрадвечнага славянскага насельніцтва сучаснай паўночнай, паўночна-заходняй і ўсходняй Германіі. Акрамя люцічаў, у склад палабскіх славян уваходзілі племянныя саюзы бодрычаў (абадрытаў, рарагаў або рэрэкаў) і лужычане (лужыцкія сербы, мільчане або проста сербы). Самі люцічы складаліся з даленчан, ратараў, укран, хіжан і чэразпенян. Люцічы пражывалі на тэрыторыях цяперашніх нямецкіх федэральных земляў Мекленбург-Пярэдняя Памеранія і Брандэнбург (поўнач Брандэнбурга). Абедзве зямлі знаходзяцца ва ўсходняй Германіі. Цэнтрам саюза люцічаў было свяцілішча «Радагост», у якім пачытаўся бог Сварожыч. Усе рашэнні прымаліся на вялікім племянным зборы, а цэнтральная ўлада адсутнічала. Таксама адной з сталіц люцічаў з'яўляўся горад Аркона, які размяшчаўся на востраве Руген (славянская назва Руян) са свяцілішчам бога Святавіта. Гэты горад быў разбураны датчанамі пры каралі Вальдэмары I, падчас войнаў, якія праводзілі нямецкія дзяржавы, што ўжо прынялі на той момант хрысціянства, супраць земляў палабскіх славян, з мэтай далучэння гэтых багатых земляў да нямецкіх дзяржаў і звароту мясцовага насельніцтва ў хрысціянства. Датчане, у прыватнасці, прымалі ўдзел у гэтых войнах пераследуючы сваю мэту, акрамя распаўсюджвання хрысціянства, яшчэ і абарону ад люцічаў, а таксама помста за напады і спусташэнні, якія да гэтага здзяйснялі люцічы ў стаўленні да Даніі; нарэшце, мэтай з'яўлялася вызваленне ад даніны, якую выплачвалі люцічам некаторыя дацкія правінцыі. Гл. таксама руяне.

Карта рассялення ляхіцкіх плямёнаў

Люцічы ўзначалілі славянскае паўстанне 983 года супраць нямецкай каланізацыі земляў усходняй Эльбы, у выніку якога каланізацыя прыпынілася амаль на дзвесце гадоў. Ужо да гэтага яны былі заўзятымі супернікамі нямецкага караля Атона I. Аб яго нашчадку, Генрыху II, вядома, што ён не спрабаваў іх заняволіць, а наадварот перавабіў іх грашыма і падарункамі на свой бок у барацьбе супраць Польшчы Баляслава Храбрага.

Ваенныя і палітычныя поспехі ўзмацнілі ў люцічах прыхільнасць паганству і паганскім звычаям, што адносілася і да роднасных бодрычаў. Аднак у 1050-х сярод складовых плямёнаў люцічаў вылілася міжусобная вайна і змяніла іх становішча. Саюз хутка губляў моц і ўплыў, а пасля таго, як цэнтральнае свяцілішча было разбурана саксонскім герцагам Лотарам у 1125 годзе, саюз канчаткова распаўся. На працягу наступных дзесяцігоддзяў саксонскія герцагі паступова пашырылі свае ўладанні на ўсход і заваявалі землі люцічаў.

Гл. таксама правіць