Сварожыч
божаства
Сваро́жыч[1] — вобраз старажытнай славянскай міфалогіі балтыйскіх і ўсходніх славян, божаства зямнога агню. Сын Сварога.
Сварожычу пакланяліся, звярталіся да яго з малітвай. У час сушкі снапоў у ёўні спальвалі неабмалочаны сноп жыта ў якасці ахвяры. Нават з пашырэннем хрысціянства, сляды культу Сварожыча захоўваліся да канца XIX стагоддзя[1].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Піліпенка М. Ф. Сварожыч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 246—247. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).