Вілі Шпюлер (ням.: Willy Spühler; 31 студзеня 1902, Цюрых — 31 мая 1990, там жа) — швейцарскі палітык, прэзідэнт.

Вілі Шпюлер
ням.: Willy Spühler
член Федэральнага савета Швейцарыі[d]
17 снежня 1959 — 31 студзеня 1970
Нараджэнне 31 студзеня 1902(1902-01-31)[1][2]
Смерць 31 мая 1990(1990-05-31)[1][2] (88 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Order of Tomáš Garrigue Masaryk, 1st class Grand Officer of the Order of the White Double Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Вілі Шпюлер нарадзіўся ў працоўным прыгарадзе Цюрыха Аўсерзіле. Бацька быў суддзёй. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Цюрыху В.Шпюлер вывучаў эканоміку і сацыялогію ва ўніверсітэтах Цюрыха і Парыжа. У 1925 годзе ва Універсітэце Цюрыха атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1928 годзе ён быў абраны ў гарадскі савет Цюрыха. З 1931 па 1934 год працаваў у Статыстычным упраўленні Цюрыха, а з 1935 па 1942 год быў начальнікам гарадской службы занятасці.

У федэральнай палітыцы Шпюлер пачаў удзельнічаць з 1938 года, калі ён быў абраны ў Нацыянальны савет, а з 1955 года ў Савет кантонаў. Быў спецыялістам у сацыяльнай, эканамічнай і фінансавай палітыцы. У Федэральны савет Шпюлер быў абраны 17 снежня 1959 года. З 17 снежня 1959 года па 31 студзеня 1970 года — член Федэральнага савета Швейцарыі. З 1 студзеня 1960 — 31 снежня 1962 — начальнік дэпартамента (міністр) пошт і шляхоў зносін. З 1 студзеня 1963 года па 31 снежня 1965 года — начальнік дэпартамента транспарту, камунікацый і энергетыкі. З 4 студзеня 1966 года па 31 студзеня 1970 года — начальнік палітычнага дэпартамента. У 1962, 1967 гадах — віцэ-прэзідэнт Швейцарыі. У 1963, 1968 гадах — прэзідэнт Швейцарыі.

Зноскі