Вінец (канал)
меліярацыйны канал у Беларусі
Вінец[1] — магістральны меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ясельда. Дзейнічае з 1905[1] года.
Вінец | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 52 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°39′13″ пн. ш. 24°30′37″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ясельда |
• Каардынаты | 52°25′50″ пн. ш. 25°04′00″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ясельда → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раёны | Пружанскі раён, Бярозаўскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня канала складае 52 км. Пачынаецца паміж вёскамі Росахі і Доўгае Пружанскага раёна. Упадае ў Ясельду справа. Асноўныя прытокі: рака Чарняўка (левы) і каналы Задваранскі, Ястрабельскі (правыя), Давыдавіцкі, Чарнічны, Залужжанскі, Машковіцкі, Шышковіцкі (левыя).
Зноскі
Літаратура
правіць- Вінец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 459. — 575 с., іл. — 10 000 экз.