Вінцэнт Козел-Паклеўскі (афіцэр)

Вінцэнт Козел-Паклеўскі (польск.: Wincenty Koziełł-Poklewski; нар. 25 кастрычніка (13 кастрычніка1889, г. Таліца, Пермская губерня — вясна 1940, Катынь) — капітан войск панцэрных міжваеннай Польшчы[1], ахвяра Катынскага расстрэлу.

Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Дата нараджэння 13 (25) кастрычніка 1889
Месца нараджэння
Дата смерці 1940
Месца смерці
Бацька Юзаф Козел-Паклеўскі (прамысловец)
Маці Julia Ambrożyna Poklewska-Koziełł[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Пяхота
Гады службы 19171940
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
залаты крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari Victory Medal

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і высланага ў Сібір паўстанца з Юзафа Козел-Паклеўскага са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Маці Юлія-Амбражына Козел-Паклеўская (1863—1938) прыходзілася далёкай сваячкай Юзафу і паходзіла з вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх.

Вінцэнт Козел-Паклеўскі скончыў сярэднюю школу ў Екацярынбургу і Сельскагаспадарчую акадэмію ў Дублянах[2]. З адукацыі інжынер сельскай гаспадаркі. Са снежня 1917 г. у чыне ўлана 3-га ўланскага палка І Польскі корпус у Расіі. Быў узнагароджаны амарантавай стужкай[3].

Пасля вяртання на радзіму ў 1918 годзе ўступіў у Войска Польскае, прызваны ў 3-ці Уланскі полк. Да мая 1920 г. інструктар Цэнтральнай унтэр-афіцэрскай школы ў Перамышлі. Удзельнічаў у польска-савецкай вайне. Узнагароджаны Ордэнам Vіrtutі Mіlіtarі за бітву пад Крашэвам 10 жніўня 1920 г. (прашэнне падпісана камандзірам 2-й кавалерыйскай дывізіі палкоўнікам Густавам Орліч-Дрэшэрам)[4]. Быў камандзірам эскадрону 203-га ўдобраахвотніцкага палка ўланаў. У міжваенны перыяд у 1921 г. звольнены ў запас у званні капітана. У 1924 годзе ён зноў быў у войску, быў накіраваны ў школу бронеаўтамабіляў у Самюр у Францыі. У лістападзе 1925 г. у якасці афіцэра запасу, прызванага на сапраўдную службу, зацверджаны малодшым афіцэрам у 1-ага эскадрону бронеаўтамабіляў у Гродне з адначасовым пераводам з 8-ага палка конных стральцоў да 10-ага палка ўланаў. У 1928 годзе ён быў камандзірам эскадрону бронеаўтамабіляў 5 асобнай кавалерыйскай брыгады ў Кракаве. Са жніўня 1929 г. у адстаўцы.

Пасля адстаўкі кіраваў маёнткам Людвінова. Людвінова было часткай радавога маёнтку Вялікую Сэрвач Козел-Паклеўскіх. Маці Вінцэнта Юлія Козел-Паклеўская вылучыла маёнткі Кастыкі і Людвінова з вялікага спадчыннага маёнтку Сэрвач. Юлія Козел-Паклеўская вылучыла старэйшаму сыну Юзафу Вялікую Сэрвач са спадчынным сядзібным домам і броварам, Вінцэнту — толькі пабудаваны фальварак Людвінова з закладзенай у ім фермай серабрыстых ліс, а малодшаму Тадэвушу — Кастыкі, у якіх быў вадзяны млын. Вінцэнт прывёз у Людвінова на развод паўсотні норак і чарнабурак. Пабудаваў на тэрыторыі свайго маёнтка ферму для развядзення дзікіх звяркоў і наняў нямецкага ветэрынара, які разам з вясковымі людзьмі даглядалі лісаў і норак. Неўзабаве на шырокай паляне сярод лесу ўсё было забудавана вальерамі, якіх налічвалася каля 300. Вальеры былі пранумараваны, на побач віселі шыльды з нумарамі і імем гадаванца. У газеце «Słowo» у № 201 за 1938 год, пісалі пра лісіную ферму ў Людвінова: «Гаспадар фермы срэбных ліс Вінцэнт Козел-Паклеўскі, закладваючы зверагадоўлю, марыў, каб кожная кабета ў свеце мела ў сваім гардэробе футру з яго фермы». Сама ферма ў Людвінова паўстала з невялікага капіталу, але на 1930-я гады была адной з найбуйнейшых фермаў такога кшталту. Футра з людвіноўскага маёнтку займала 50% усяго рынку футраў тагачаснай Польшча.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны. Трапіў у савецкі палон, быў зняволены ў Казельску. З 16 лістапада 1939 г. — па 14 студзеня 1940 г. — вязень лагеру Казельску. У вопісе 16 лістапада значыўся як хворы ў шпіталі ваеннапалонных. З 19 па 21 красавіка 1940 г. перададзены ў распараджэнне начальніка НКУС Смаленскай вобласці — спіс на высылку 036/4, п.п. 6 ад 16 красавіка 1940 г.[5]. Забіты 20—22 красавіка 1940 г. НКУСам у Катынскім лесе. Падчас эксгумацыі, праведзенай немцамі ў 1943 годзе, ён не быў ідэнтыфікаваны. Да 1990 года сваякі шукалі інфармацыю праз Бюро інфармацыі і раследаванняў Польскага Чырвонага Крыжа ў Варшаве. Яго сімвалічная магіла знаходзіцца на варшаўскіх могілках Павонзкі (участак Z-3-26).

 
Магіла генерала Уладзіслава Козел-Паклеўскага і сімвалічная магіла Вінцэнта Казела-Паклеўскага ў Старых Павонзках

Прыватнае жыццё

правіць

Быў тройчы жанаты. Меў сына Рышарда (1919—1988) і дачку Барбару (1924—1995).

Зноскі

  1. «Tajny Dziennik Personalny Rezerw» (Nr 2), Warszawa: MSWojsk, 28 kwietnia 1939, s. 46.
  2. Jan Kiński, Helena Malanowska, Urszula Olech, Wacław Ryżewski, Janina Snitko-Rzeszut, Teresa Żach: Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego. Marek Tarczyński (red.). Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, 2000., s. 301.
  3. Dziennik Personalny" (R. III, Nr 21), Warszawa, 15 lipca 1922, s. 528.
  4. Kazimierz Banaszek, Wanda Krystyna Roman, Zdzisław Sawicki: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa: Kapituła Orderu Wojennego Virtuti Militari, 2000., s. 227.
  5. Kazimierz Banaszek, Wanda Krystyna Roman, Zdzisław Sawicki: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa: Kapituła Orderu Wojennego Virtuti Militari, 2000., s. 227.