Вінцэнт Матушэвіч

паўстанец 1830-1831 гадоў

Вінцэнт Матушэвіч (польск.: Wincenty Matuszewicz, літ.: Vincentas Matusevičius; 5 красавіка 1801, Аўсянішкі  (літ.) (польск.: Owsianiszki), Троцкі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 8 жніўня 1862, Габрыэлёва, Троцкі павет[4] — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў і адзін з яго кіраўнікоў на тэрыторыі Троцкага павета.

Вінцэнт Матушэвіч
польск.: Wincenty Matuszewicz, літ.: Vincentas Matusevičius
Вінцэнт Матушэвіч на літаграфіі Шарля Луі Базына
Вінцэнт Матушэвіч на літаграфіі Шарля Луі Базына
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэнне 5 красавіка 1801(1801-04-05)
Смерць 8 жніўня 1862(1862-08-08) (61 год)
Месца пахавання
Род Матушэвічы
Бацька Тадэвуш Матушэвіч
Маці Францішка Матушэвіч з Рэвінскіх
Жонка Тэадора Матушэвіч з роду Фрэма
Дзеці Тэадор Вінцэнт Матушэвіч, Ізабела Матушэвіч
Веравызнанне каталік
Адукацыя
Дзейнасць суддзя
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы
Вінцэнт Матушэвіч у традыцыйным шляхецкім строі на літаграфіі Уладзіслава Аляшчынскага  (польск.)[2]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Матушэвічаў герба «Лебедзь»[6]. Яго бацька — Тадэвуш Матушэвіч (1770—1837) быў уладальнікам маёнтку Аўсянішкі  (літ.), маці Францішка (1778—1827) паходзіла з роду Рэвінскіх. Меў трох сёстраў — Элеанору[7], Анелю[8] і Тэадору[9]. Скончыў Віленскі ўніверсітэт[10]. Быў старшынёй троцкага гродскага суда[10].

Па выбуху паўстання 1830—1831 гадоў далучыўся да паўстання, стаў кіраўнікоў атраду на тэрыторыі Троцкага павета[10]. Атрымаў у 1831 годзе званне падпалкоўніка[11]. У красавіку 1831 у Троках разброіў атрад расійскай арміі, неўзабаве здабыў Вількамір, у Жослях ваяваў разам з Габрыэлям Агінскам[12]. 17-24 красавіка 1831 года — удзельнічаў у штурме Вільні, ваяваў пад Аўсянішкамі[10]. З корпусам паўстанцаў Караля Залускага  (літ.) адступіў у Янава[10]. Разам з атрадам Маўрыцыя Прозара  (літ.) адзначыўся 29 красавіка ў бітвах пад Кейданамі і 5 мая пад Байсагалай, 19 чэрвеня ўдзельнічаў у бітве пад Панарамі  (польск.) (іншая назва — бітва пад Вільняй 1831 года ці Бітва за Вільню), 9 ліпеня каля Куршанаў далучыўся да генерала Генрыка Дэмбінскага, з якім прарваўся на тэрыторыю Польскага Каралеўства[10].

Калі паўстанне пацярпела паражэнне, ён адступіў у Прусію, пазней эміграваў у Францыю[10]. Належаў да эмігранцкіх арганізацый[10]. У 1858 пасля амністыі вярнуўся ў Літву[10]. Валодаў маёнткамі Аўсянішкі і Габрыэлёва.

Памёр на радзіме ў Габрыэлёве[13] каля Трокаў[14]. Пахаваны на могілках у Папорцях  (літ.) каля Кашадараў[15], магіла паўстанца захавалася[16].

У творах правіць

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. Wincenty Matuszewicz : fotografia litografii Władysława Oleszczyńskiego.
  3. Wincenty Matuszewicz h. Łabędź
  4. Іншыя крыніцы памылкова падаюць месца смерці — Парыж, Францыя[3].
  5. Tadeusz Matusewicz h. Ślepowron ?
  6. Па іншай версіі менавіты гэты род Матушэвіч меў герб «Слепаўрон»[5].
  7. у шлюбе — Гопен.
  8. у шлюбе — Гоўстэйн.
  9. у шлюбе — Ромер, жонка Севярына Мікалая Ромера.
  10. а б в г д е ё ж з Feliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl.
  11. Polski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227.
  12. «Jęliśmy się oręża w duchu jedności z Królestwem Polskim». Powstanie Listopadowe na Litwie
  13. Biblioteka Warszawska, s. 181.
  14. Slownik geograficzny, T, II, s. 432.
  15. «Kaišiadorių rajono savivaldybė — Istorija». kaisiadorys.lt.
  16. Grób powstańca listopadowego Wincentego Matuszewicza w Paparcziai
  17. Adam Mickiewicz Nocleg
  18. Agnieszka Januszkiewicz Groza wojny w balladowej odsłonie powstania na Litwie w 1831 roku — Nocleg Adama Mickiewicza, Białorutenistyka Białostocka, T. 14, 2022, s. 337—352, s. 337.

Літаратура правіць

  • Polski słownik biograficzny / kom. red.: Emanuel Rostworowski, przew., et al., Inst. Historii PAN. T. 20: Maria Józefa — Mieroszewski Krzysztof. S. 227. (польск.)
  • Feliksas Sliesoriūnas. Vincentas Matusevičius. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XIV (Magdalena-México). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2008. 458 psl. (літ.)

Спасылкі правіць