Адкрыць галоўнае меню

Віні-Пух (кніга)

першая кніга прыгод мядведзіка Віні-Пуха

«Віні-Пух»[1], «Віня-Пых»[2] (англ.: Winnie the Pooh) — першая кніга прыгод мядведзіка Віні-Пуха, аўтарства A. A. Мілна (1926). Працяг прыгод у кніжцы Пухаў Закуток.

Літаратурны твор
Віні-Пух
англ.: Winnie the Pooh
Vinia-Pych.jpeg
Вокладка кнігі.
Жанр: children's novel[d]
Аўтар: Алан Аляксандр Мілн
Мова арыгінала: англійская
Дата першай публікацыі: 14 кастрычніка 1926
Выдавецтва: Methuen Publishing[d]
Цыкл: Winnie-the-Pooh series[d]
Ілюстратар: E. H. Shepard[d]
Commons-logo.svg Медыяфайлы на Вікісховішчы

Некаторыя часткі кнігі былі папярэдне надрукаваны ў форме апавяданняў. Першая частка, напрыклад, была адаптавана з апавядання «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэння 1925 г.

Кніга была перакладзена на больш чым 30 моў, у тым ліку, на лацінскую і эсперанта. На беларускай мове кніга была надрукавана ў 2007 годзе (перакладзена ў 2003 годзе).

Беларускія перакладыПравіць

Змест[3]Правіць

  1. У якой мы знаёмімся з Віня-Пыхам і грамадкай Пчол, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды
  2. У якой Пых ідзе ў госці і захрасае ў дзірцы
  3. У якой Пых і Парсючок пайшлі на паляванне і ледзь не злавілі Лыску
  4. У якой Вослік Іа губляе хвост, а Пых ягоны хвост знаходзіць
  5. У якой Парсючок сустракае Мамантука
  6. У якой Іа святкуе свой Дзень Нараджэння і атрымлівае два падарункі
  7. У якой Кенга і Малеча Ру з'яўляюцца ў Лесе, а Парсючку даюць лазню
  8. У якой Крыштусь Родзька вядзе палярную Экспедыцыю на Паўночнае Канцавоссе
  9. У якой Парсючок цалкам акружаны вадою
  10. У якой Крыштусь Родзька ладзіць мерапрыемства ў гонар Пыха, а пасля мы ўсе развітваемся

ЦытатыПравіць

Спярша ён падумаў: «Гэтае бзыканне мусіць нешта азначаць. Так не бывае, каб нейкае бзыканне гудзела і бзыкала проста так, з ніадкуль. Калі я чую бзыканне, значыць, хтосьці бзыкае, а дзеля таго, каб бзыкаць, наколькі я разумею, трэба быць пчалой».

Зноскі

  1. Пд. Мілн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8..
  2. У аўтарскім перакладзе Воранава.
  3. Імёны паводле перакладу Воранава.

СпасылкіПравіць