Віталь Воранаў
Віта́ль Во́ранаў (18 сакавіка 1983, Мінск) — беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст і ўніверсітэцкі выкладчык[1].
Віталь Воранаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, перакладчык, пісьменнік, паэт, літаратурны крытык, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч, выкладчык універсітэта |
Мова твораў | польская і беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
voranau.com |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў школе № 2 у Глыбокім (1991—1995). Закончыў пяць класаў глыбоцкай музычнай школы па спецыяльнасці фартэпіяна і тры класы па спецыяльнасці саксафон[2]. Папулярызуе беларускую дуду[3].
У 1996 разам з бацькамі эміграваў у Польшчу. Атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплом у Першым прыватным ліцэі ў Познані (1999—2003). Абсальвент універсітэта імя Адама Міцкевіча і універсітэта Масарыка ў Брне. Больш за тры гады працаваў арганістам, а таксама год у якасці вядучага аўтарскай праграмы на FM-радыё «Afera »[2].
Сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач»[4]. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя Сшыткі» (Гнезна, Польшча), у якім у 2013 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Wielkie Księstwo Białoruś» (Вялікае княства Беларусь)[5]. Праз год публікуе зборнік апавяданняў «Шэптам», заснаваны на матэрыялах фальклорных экспедыцыяў па Палессі і Падляшшы[6][7][8][9][10]. Абедзве кнігі выдадзены ў Польшчы па-беларуску з перакладам на польскую мову. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Дударская Глыбоччына»[11].
Перакладае з англійскай, чэшскай і польскай моў. Пераклаў на беларускую «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета, «Віня-Пых» Алана Мілна. Для польскага гурта «Triquetra » пераклаў лірыку да альбома «Скандал », што дазволіла музыкам перамагчы на «Басовішчы-2003»[2]. Разам з брыт-поп гуртом «Hair Peace Salon» удзельнічаў у музычных праектах грамадскай кампаніі Будзьма Беларусамі! «Тузін. Перазагрузка» (сумесна з Тузін Гітоў) з беларускамоўнай лірыкай да кампазіцыі «Студзень» (англ.: Ice Age),[12][13][14][15][16] «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» (сумесна з Еўрапейскім радыё для Беларусі) з літаратурным перакладам слоў песні «Цянькі» (англ.: Gipsy),[17] таксама працаваў разам з Atlantica, Tanin Jazz ды іншымі.[12][13]
Піша прозу і палемічныя артыкулы, якія друкуюцца у літаратурных часопісах і беларускай перыёдыцы.[18]
Крыніцы
правіць- ↑ New Faculty and Staff for 2012—2013 at SC. // skans.edu, 17 жніўня 2012 г.
- ↑ а б в гіт-парад. тур # 10 (104). 23 студзеня — 5 лютага 2009 (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 26 сакавіка 2020.
- ↑ Комінч, Ганна. Віталь Воранаў - папулярызатар беларускай дуды . Беларускае Радыё Рацыя (30 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Дорская, Саша; Ясіньскі, Пшэмысл (2010-03-19). "Пад крылом белага крумкача" (PDF). Літаратура і мастацтва (№ 11 (4555)): 15. ISSN 0024-4686. Архівавана з арыгінала (PDF) 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
{{cite journal}}
:|issue=
мае залішні тэкст (даведка) - ↑ ШВ. «Вялікае княства Беларусь». Іранічны адказ на жыццёвы абсурд . Белсат (2 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
- ↑ У Віталя Воранава выйшла новая кніга . Саюз беларускіх пісьменнікаў (8 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Весялуха, Марына. Сіла шэпту . bookster.by (29 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Кроква, Васіль. Віталь Воранаў прэзентаваў сваю новую кнігу ў Беластоку . Беларускае Радыё Рацыя (14 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Гайко, Давід. Віталь Воранаў прэзентаваў кнігу "Шэптам" у Гайнаўцы . Беларускае Радыё Рацыя (19 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Віталь Воранаў распавёў у Варшаве пра шаптух . Беларускае Радыё Рацыя (14 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ Смоткіна, Таццяна. Выйшла ў свет кніга Віталя Воранава «Дударская Глыбоччына» . Беларускае Радыё Рацыя (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2020. Праверана 19 ліпеня 2020.
- ↑ а б Выйшаў CD праекту "Тузін.Перазагрузка" . experty.by (21 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 2 снежня 2018.
- ↑ а б Holdings: Тузін. Перазагрузка . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 18 лістапада 2018.
- ↑ SB. Hair Peace Salon: надзеі спраўдзіліся . Тузін Гітоў (5 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 28 сакавіка 2020.
- ↑ modern_friend. Hair Peace Salon: путь к белорусизации . Современный друг лучше старых двух! (29 чэрвеня 2010). Праверана 16 лістапада 2018.
- ↑ “Тузін. Перазагрузка”: мова натхняе . Тузін Гітоў. TUT.BY (6 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 23 лістапада 2018.
- ↑ Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.
- ↑ Віталь Воранаў // Новы Час, 7 кастрычніка 2012 г.