Алан Аляксандр Мілн

(Пасля перасылкі з Алан Мілн)

Алан Аляксандр Мілн (англ.: Alan Alexander Milne) (18 студзеня 1882, Лондан, Вялікабрытанія — 31 студзеня 1956, Хартфілд, Сусэкс, Вялікабрытанія) — англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра плюшавага мядзведзіка — Віня-Пыха.

Алан Мілн
Alan Alexander Milne
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Alan Alexander Milne
Дата нараджэння 18 студзеня 1882(1882-01-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 студзеня 1956(1956-01-31)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Вялікабрытанія
Бацька John Vine Milne[d][4]
Маці Sarah Maria Heginbotham[d][4]
Жонка Daphne Milne[d]
Дзеці Крыстафер Робін Мілн[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, раманіст, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, афіцэр, празаік, драматург, эсэіст, аўтар
Жанр дзіцячая літаратура, апавяданне, казка і раман
Мова твораў англійская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў прыватную школу, затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1903). Удзельнік Першай сусветнай вайны.

Шмат гадоў быў супрацоўнікам англійскага гумарыстычнага часопіса «Панч». Аўтар камедый, у т.л. «Містэр Пім праходзіць міма» (1919), дэтэкгыўнага рамана «Тайна чырвонага дома» (1922).

Вядомасць прынеслі зборнікі вершаў і кнігі для дзяцей «Віня-Пых» (1926) і «Пыхаў закуток» (1928) пра лялечных звяркоў Віня-Пыха, Парсючка, Кенгу і Ру. Складаць гісторыі пра Віня-Пыха Алан Аляксандр Мілн пачаў для свайго сына Крыстафера Робіна (бел. Крыштусь Родзька; 1920—1996), які стаў адной з галоўных дзейных асобаў у гэтай надзвычай папулярнай кнізе, і якога гэтая папулярнасць пераследавала да самае смерці, за што ён проста ненавідзеў бацьку.

Да выхаду ў свет кніг пра Віня-Пыха А. А. Мілн ужо быў даволі вядомым драматургам, аднак поспех Віня-Пыха набыў такія маштабы, што іншыя творы Мілна цяпер практычна невядомыя. Усяго ж з-пад яго пяра выйшла каля дзевяноста кніг і п’ес. Ён таксама аўтар кнігі ўспамінаў «Зараз ужо вельмі позна» (1939) і інш.

У кастрычніку 1952 года А. А. Мілн перажыў інсульт, перанёс аперацыю на мозгу і застаўся інвалідам да канца жыцця.

Беларускія пераклады правіць

Зноскі

  1. а б A.A. Milne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б A. A. Milne // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць