Віталь Алегавіч Квашук

Віталь Квашук (нар. 1 красавіка 1993, Кіеў) — украінскі футбаліст, паўабаронца латвійскага клуба РФШ з Рыгі.

Футбол
Віталь Квашук
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Алегавіч Квашук
Нарадзіўся 1 красавіка 1993(1993-04-01)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 181 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія РФШ
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2007 Украіна Відрадны (Кіеў)
2007 — 2010 Украіна Дынама (Кіеў)
2010 — 2012 Украіна Металург (Данецк)
Клубная кар’ера*
2012 — 2013 Украіна Металург (Данецк) 1 (0)
2013 — 2015 Украіна Зара (Луганск) 0 (0)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (1)
2016 Украіна Алімпік (Данецк) 0 (0)
2017 Беларусь Віцебск 28 (5)
2018 Беларусь Нёман (Гродна) 12 (1)
2018 Азербайджан Сабах (Баку) 10 (0)
2019 Беларусь Гомель 27 (14)
2020 — Латвія РФШ (Рыга)
Нацыянальная зборная**
2008 Украіна Украіна (да 17) 3 (1)
2010 Украіна Украіна (да 19) 8 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 снежня 2017.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец кіеўскага «Дынама» і данецкага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 1 снежня 2012 года ў матчы супраць днепрапятроўскага «Дняпра». З чэрвеня 2013 года выступаў у луганскай «Зары»[2], у асноўным складзе якой дэбютаваў 24 жніўня 2014 года ў кубкавым матчы супраць «Крэміня».

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», па выніках якога ў лютым падпісаў кантракт[3]. У чэрвені 2016 года разарваў пагадненне з жодзінцамі[4] і неўзабаве стаў іграком данецкага «Алімпіка». Аднак ужо верасні па пагадненні бакоў пакінуў данецкі клуб, не згуляўшы ніводнага матча.

У лютым 2017 года пасля прагляду перайшоў у «Віцебск»[5]. Замацаваўся ў аснове віцебскай каманды, стаў выступаць у асноўным на пазіцыі правага паўабаронцы. У студзені 2018 года пачаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам», з якім у лютым падпісаў кантракт[6].

У ліпені 2018 года перайшоў у азербайджанскі клуб «Сабах»[7]. У студзені 2019 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаўшы іграком «Гомеля»[8]. Замацаваўся ў якасці лідара каманды, з 14 галамі стаў другім бамбардзірам Вышэйшай лігі, але не здолеў выратаваць гомельскі клуб ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[9].

У лютым 2020 года стаў іграком латвійскага клуба РФШ[10].

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць