Віталь Васілевіч Казанцаў

расійскі футбаліст і трэнер

Віталь Казанцаў (нар. 4 ліпеня 1981, Валгадонск, Растоўская вобласць) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Футбол
Віталь Казанцаў
Vitali Kazantsev 2012.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Васілевіч Казанцаў
Нарадзіўся 4 ліпеня 1981(1981-07-04) (40 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2005 Расія Алімпія (Валгаград) 150 (4)
2006—2008 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 57 (0)
2009—2010 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 61 (2)
2011—2012 Расія Ніжні Ноўгарад 26 (0)
2012—2013 Расія Прамень-Энергія (Уладзівасток) 20 (0)
2013—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 39 (0)
Трэнерская кар’ера
2016—2020 Беларусь Смалявічы трэнер
2020—2021 Латвія Ліепая трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 чэрвеня 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Доўгі час выступаў за валгаградскую «Алімпію», дзе быў сталым іграком асновы. З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. З 2009 выступаў у Расіі за «Прамень-Энергію» і «Ніжні Ноўгарад».

У ліпені 2013 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У хуткім часе стаў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. Сезон 2014 таксама распачынаў у аснове, але скончыў яго ўжо на лаўцы запасных.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[1]. У першай палове сезона 2015 трывала з’яўляўся на полі, а ў ліпені атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[2].

Неўзабаве пасля зыходу Віталя з жодзінскага клуба стала вядома, што ён завяршыў кар’еру іграка і ўвайшоў у трэнерскі штаб клуба «Смалявічы-СТІ»[3]. Разам са смалявіцкай камандай двойчы выхадзіў у Вышэйшую лігу.

У чэрвені 2020 года пакінуў «Смалявічы» і неўзабаве ўвайшоў у трэнерскі штаб латвійскай «Ліепаі», дзе стаў дапамагаць Дзмітрыю Молашу, разам з якім працаваў у «Смалявічах-СТІ»[4]. У чэрвені 2021 года разам з Молашам пакінуў латвійскі клуб[5].

ДасягненніПравіць

  •   01  Чэмпіён Беларусі (3): 2006, 2007, 2008
  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
  •   Пераможца Другога дывізіёна чэмпіянату Расіі (зона Усход): 2012/13

Зноскі

СпасылкіПравіць