Віталь Віктаравіч Лютыч

(Пасля перасылкі з Віталь Лютыч)

Віта́ль Віктаравіч Лю́тыч (нар. 9 мая 1992, Бяроза) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Віталь Лютыч
Нарадзіўся 9 мая 1992(1992-05-09) (31 год)
Грамадзянства
Рост 198 см
Вага 90 кг
Пазіцыя атакавальны абаронца
Драфт НБА не задрафтаваны, 2014
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Беларусь РДВАР-РЦАР
2007—2008 Беларусь БДУІР-РЦАР
2008—2009 Беларусь РДВАР
2000—2010 Беларусь Віталюр-РДВАР
2010—2011 Літва АБРО-Універсітэт Шаўляй
2010—2013 Літва Шаўляй
2013—2016 Беларусь Цмокі-Мінск
2016—2017 Эстонія Калеў (Талін)
2017—2018 Расія Енісей
2018—2020 Беларусь Цмокі-Мінск
2020—2021 Расія Самара
2022—2023 Расія Ніжні Ноўгарад
з 2023 Сербія Злацібор
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера правіць

Пачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Пасля навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[1].

Пераможца рэгулярнага сезона Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Балтыйскай Лігі (2012), паўфіналіст Кубка Літвы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў: U-16 (2008), U-18 (2009—2010), U-20 (2011—2012). Быў уключаны ў другую сімвалічную зборную чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па версіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 года.

У сезоне 2009/10 гуляў за беларускі «Віталюр-РДВАР», у сезоне 2010/11 — за літоўскі АБРО-Універсітэт Шаўляй.

З 2010 па 2013 гады таксама гуляў за БК «Шаўляй» (Літва)[2].

У 2013 годзе заключыў кантракт з беларускім клубам «Цмокі-Мінск».

У сезоне 2016/17 выступаў за эстонскі «Калеў»[3], у сезоне 2017/18 — за расійскі «Енісей»[4]. У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Мінск»[5].

У сезоне 2020/21 выступаў за расійскі клуб «Самара»[6]. Сезон 2021/22 прапускаў з-за траўмы. У сезоне 2022/23 выступаў за расійскі клуб «Ніжні Ноўгарад»[7][8].

У жніўні 2023 года заключыў кантракт з сербскім клубам «Злацібор»[9].

Зноскі

  1. СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год
  2. Віталь Лютыч Архівавана 13 лістапада 2015.. Сайт Цмокаў
  3. Виталий Лютыч. Стали мудрее и злее(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  4. Виталий Лютыч. Оптимист(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  5. Виталий Лютыч. Нельзя войти в одну реку дважды? Если зовет тренер сборной, то можно(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  6. Виталий Лютыч. Два месяца предсезонной подготовки вылетели в трубу(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  7. Белорус Виталий Лютыч, который пропустил прошлый сезон, подписал контракт с "Нижним Новгородом"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2022. Праверана 10 кастрычніка 2022.
  8. ВИТАЛИЙ ЛЮТЫЧ ПОКИДАЕТ «НИЖНИЙ НОВГОРОД»
  9. Виталий Лютыч продолжит карьеру в сербском «Златиборе»

Спасылкі правіць