Вітаўт Рамук

Вітаўт Рамук (15 ліпеня 1914, Екацерынаслаў, цяпер Дняпро — 9 сакавіка 2010, ЗША) — дзеяч беларускай дыяспары ў Чыкага, ЗША.

Вітаўт Рамук
Партрэт
Род дзейнасці урач
Дата нараджэння 15 ліпеня 1914(1914-07-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 2010(2010-03-09) (95 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 15 ліпеня 1914 года, калі сям’я была ў бежанстве на тэрыторыі сучаснай Украіны. У 1922 годзе разам з бацькоўскай сям’ёй вярнуўся ў в. Ліпнішкі каля Ліды. У 19261930 гг. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Пасля вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску.

У 1938 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт на факультэт біялогіі, пазней перайшоў на медыцыну. Пасля верасня 1939 года ўніверсітэт не працаваў.

У 19411944 гг. працаваў перакладчыкам у цывільнай адміністрацыі ў Лідзе. У 1944 годзе выехаў у Чэхаславакію, адкуль у 1945 годзе перабраўся ў Рэгенсбург у Германіі, дзе арганізоўваўся беларускі лагер для перамешчаных асобаў.

У 1946 г. паступіў на медычны факультэт універсітэта ў Мюнхене. У 19491953 гг. вучыўся на медычным факультэце Лёвенскага ўніверсітэта (Бельгія). Выехаў у Вялікабрытанію, жыў у Лондане. Стаў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі і ў 1954 годзе быў абраны на пасаду намесніка старшыні арганізацыі. Аднак хутка вярнуўся ў Бельгію. Некаторы час ён працаваў у дзіцячым прытулку ў Бруселі.

У 1956 годзе выехаў у ЗША, у штат Ілінойс. Некаторы час ён жыў у горадзе Пеорыя, а потым пераязджае ў Чыкага. У 1958 г. ён ажаніўся з Верай Жызнеўскай. Разам з жонкай стаў актыўным удзельнікам беларускага жыцця, сябрам Беларускага каардынацыйнага камітэта ў Чыкага.

Працаваў у Цэнтры педыятрыі, а затым у Дзіцячым цэнтры ў Чыкага. Выйшаў на пенсію толькі ў 74 гады. У Рамукоў нарадзіліся двое дзяцей. Сын Янка (John Romuk) пазней зрабіў кар’еру ў кампаніі Hitachi, а дачка Ірэна стала педагогам.

Памёр 9 сакавіка 2010 года. Пахаваны на могілках Святога Адальберта (Святога Войцеха)[1].

Зноскі

  1. Паніхіда за супакой сьвятой памяці Вітаўта Рамука, Грэка-каталіцкая парафія сьв. Язэпа

СпасылкіПравіць