Віктар Аляксандравіч Ляхар
Ві́ктар Алякса́ндравіч Ля́хар[4] (нар. 1965, Брэст[5], Беларуская ССР) — беларускі гісторык, мастак, геральдыст. Эксперт у галіне гістарычнай і сучаснай геральдыкі, ваеннай сімволікі і атрыбутыкі. Стваральнік дзясяткаў гербаў населеных пунктаў Беларусі, эмблем, сцягоў[6].
Віктар Аляксандравіч Ляхар | |
---|---|
альтэрн.: Віктар Ляхар | |
Дата нараджэння | 1965[1][2] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, мастак, афіцэр, дзеяч выяўленчага мастацтва, геральдыст, салдат |
Навуковая сфера | геральдыка[3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў брэсцкую школу № 10. Працаваў маляром на брэсцкім заводзе «Тэкстыльмаш»[6].
У 1987 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча[7] па спецыяльнасці «культпрасветработнік». На вайсковай службе ў СССР, а пасля ў Беларусі займаўся распрацоўкай ваеннай сімволікі, атрыбутыкі, рэканструкцыяй даспехаў і вайсковай формы[6].
Быў ваенным мастаком, начальнікам аддзела ілюстрацый і афармлення ў часопісе «Армия», намеснікам начальніка Ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных сіл Беларусі «Ваяр»[6]. Падпалкоўнік запасу.
У 2001—2018[8] гадах уваходзіў у склад Геральдычнай рады пры Прэзідэнце Беларусі[6].
Член Беларускага саюза журналістаў і Міжнароднага саюза дызайнераў[6].
Аўтар шматлікіх прац у геральдыцы[9][10][11][12], сімволіцы, атрыбутыцы і вопратцы дзяржаўных устаноў[13][14][15] і грамадскіх аб’яднанняў.
Палітычны пераслед
правіцьПраз распачаты пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрор супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі і пагрозы Віктар Ляхар быў вымушаны выехаць з Беларусі ў Польшчу. У 2021 годзе з бібліятэк Беларусі загадалі прыбраць ягоныя кнігі «Ваенныя героі Беларусі. Гісторыя. Сімвалы. Колеры» і «Ваенная сімволіка Беларусі. Штандары і мундзіры», бо ў іх быццам бы ўтрымліваецца «антыдзяржаўная прапаганда»[16]. 18 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў кнігу «Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры» экстрэмісцкай[17].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» (2003)[6].
Бібліяграфія
правіць- «7 битв 2-й мировой» (2010, у суаўт.)
- «7 битв белорусского воинства» (2010)
- «7 битв Белой Руси» (2010, у суаўт.)
- «Твои сыновья, Беларусь!: XII―XVIII вв.» (2010, у суаўт.)
- «Военная символика белорусов: знамёна и мундиры» (2014)
- «Военная история Беларуси: герои, символы, цвета» (2019)
- «Ваенная гісторыя Беларусі: героі, сімвалы, колеры» (2019)
- «Сражение со звездой: символика, атрибутика, униформа, знаки различия антисоветских формирований на территории Беларуси в годы Второй мировой войны» (2018)
- «Служить Беларуси! Иллюстрированная история» (2020)
- «Современный мундир Беларуси: о современной форменной одежде различных ведомств» (2020)
- «Символы ада. Войска НКВД и СС» (2020)
- Удзел у калектыўных працах
- Беларусь геральдычная. Мінск, 2014; 2020.
- Современная геральдика Беларуси. Минск, 2012; 2014.
- Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010.
- 7 битв Белой Руси. Минск, 2010.
- Твои сыновья, Беларусь!: XII—XVIII вв. Минск, 2010.
- Ваяры Белай Русі. Мінск, 2006.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Виктор Ляхор: „Белорусская геральдика вобрала в себя лучшие черты Запада и Востока“ // Вечерний Брест, Večernij Brest — 1991. — ISSN 1819-9143; 1609-5286 Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Гульня ў праўду пра БЧБ-сымболіку . YouTube. Еўрарадыё (16 снежня 2020). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Трибулева, Елена. Виктор Ляхор: „Белорусская геральдика вобрала в себя лучшие черты Запада и Востока“ (руск.)(недаступная спасылка). Беловежская пуща. XXI век. Вечерний Брест (7 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ а б в г д е ё Марозаў 2022.
- ↑ Скобла, Міхась. Віктар Ляхар: Стварыць беларускую армію ў час вайны Сталін пабаяўся . Вольная студыя. Радыё „Свабода“ (8 мая 2014). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Лунёва, Любоў. Распрацоўшчыка формы для КДБ пазбавілі месца ў Геральдычнай радзе пры прэзідэнце . Аб’ектыў. Белсат (22 лістапада 2018). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Флаг Могилёвского района (руск.). Геральдика.ру. Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Снежкова, Инна. У посёлка Лынтупы появились свой герб и флаг (руск.). Край.by (20 снежня 2010). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Жоўта-блакітны герб і сцяг Магілёўскага раёна зацверджаны . Спутнік Беларусь (16 лістапада 2017). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ Справедливость, свобода, красота (руск.). Гомельская правда (25 жніўня 2011). Праверана 12 жніўня 2021.(недаступная спасылка)
- ↑ Алесь Мурочак. З нацыянальным каларытам // Голас Радзімы. — 29 чэрвеня 2017. — № 24 (3528). — С. 2.
- ↑ Сяргей Расолька. Сімволіка знакамітай Белавежскай пушчы — гэта па сутнасці сімволіка ўсёй Беларусі // Звязда. — 13 чэрвеня 2009. — С. 6.
- ↑ Шевчук, Юрий. Знаки и символы на знамёнах нашей милиции (руск.). Беларусь 1 (8 сакавіка 2015). Праверана 12 жніўня 2021.
- ↑ «Заказчыкі ў пагонах прасілі: зрабі нам як у Расіі!» Геральдыст і былы супрацоўнік Мінабароны расказаў пра ідэолагаў сілавых структур і сваю гісторыю. 27.04.2022 // Наша Ніва
- ↑ У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу Віктара Ляхара пра вайсковую сімволіку. 21/04/2022 // Еўрарадыё
Літаратура
правіць- ЛЯХАР Віктар Аляксандравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.