Вячаслаў Канстанцінавіч Шчэрбін

(Пасля перасылкі з В. К. Шчэрбін)

Вячаслаў Канстанцінавіч Шчэ́рбін (нар. 17 лістапада 1953, в. Рудня-Антонаўская, Калінкавіцкі раён Гомельскай вобл.) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1983).

Вячаслаў Канстанцінавіч Шчэрбін
Дата нараджэння 17 лістапада 1953(1953-11-17) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў БДУ (1979). 3 1982 у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа, з 1990 у прэзідыуме Нацыянальнай АН Беларусі. 3 1999 загадчык аддзела Аналітычнага цэнтра Нацыянальнай АН Беларусі.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць правіць

Даследуе агульную і беларускую лексікаграфію, сацыялінгвістыку, функцыянальную граматыку і навуказнаўства. Аўтар манаграфіі «Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі» (1996), сааўтар энцыклапедыі «Беларуская мова» (1994), «Руска-беларускага слоўніка матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў» (1995), кнігі «Грамадства—мова—палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў: Марфалогія» (1990), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994). «Гуманізацыя навукі і адукацыі ў пераходны перыяд» (2000) і інш.

Прэміі правіць

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Сусвет у алфавітным парадку: Слоўнікі — учора, сёння, заўтра. Мн., 1987.
  • А. Я. Міхневіч: Бібліягр. паказ. Мн., 1996.

Літаратура правіць