Гальян звычайны

Галья́н звычайны (Phoxinus phoxinus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы: красаўка, гаркуша, маляўка, скамарох, залатаўка, крумела, фарэлька і інш.

Гальян звычайны
Vairon WIKI800px.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoxinus phoxinus Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163596
NCBI  58324

АпісаннеПравіць

Даўжыня 6—8, часам да 10 см. Цела падоўжанае, верацёнападобнае. Рот канцавы. Усе плаўнікі, за выключэннем хваставога, закругленыя. Афарбоўка зеленаватая, бакі залацістыя, брушка серабрыстае. Удоўж спіны цёмная паласа і мностна папярочных цёмных палосак на баках. Плаўнікі жаўтаватыя, зрэдку чырванаватыя (у час нерасту самцы стракатыя). Афарбоўка рыбы залежыць ад умоў існавання.

ПашырэннеПравіць

Пашыраны ў Еўропе і Паўночнай Азіі. На тэрыторыі Беларусі водзіцца ў рэках басейнаў Дняпра, Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга; найбольш у вярхоўях рэк з чыстай вадой і пясчаным, камяпістым дном, зяходзіць у затокі, старыцы, поймавыя азёры з халоднай крынічнай вадою.

Асаблівасці біялогііПравіць

Чародная рыба, летам трапляецца на камяністых перакатах, зімою зарынаецца ў глей, залазіць пад карані раслін. Корміцца водарасцямі, дробнымі планктоннымі арганізмамі, насякомымі і іх лічынкамі.

Полавая спеласць у 2 гады. Нераст парцыённы, пачынаецца пры тэмпературы вады 7—10 °С (у канцы красавіка—чэрвені). Ікру адкладвае на камяністых перакатах пад камяні. Плоднасць 0,7— 1 тыс. ікрынак.

ЛітаратураПравіць