Галіна Аляксандраўна Арлова

(Пасля перасылкі з Галіна Арлова)

Галіна Аляксандраўна Арло́ва (30 лістапада 1928, Віцебск — 21 жніўня 2021, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларускай ССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989).

Галіна Аляксандраўна Арлова
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 30 лістапада 1928(1928-11-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 2021(2021-08-21) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Дзеці Мікалай Мікалаевіч Яроменка
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Беларускай ССР Дзяржаўная прэмія БССР

Жонка Народнага артыста СССР Мікалая Яроменкі-старэйшага (1926-2000) і маці Народнага артыста Расіі Мікалая Яроменкі-малодшага (1949-2001).

Біяграфія правіць

У 1948 годзе скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа і была залічана ў трупу тэатра імя Якуба Коласа. У Купалаўскім тэатры з 1959 года.

Памерла 21 жніўня 2021 года[1].

Творчасць правіць

Лепшыя ролі: Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Ягадка («Амністыя» М. Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж. Кілці), Антаніна Львоўна («І змоўклі птушкі» паводле І. Шамякіна), Маша, Каця Маслава («Жывы труп», «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон[ru]» паводле Ф. Дастаеўскага), Кукушкіна («Даходнае месца[ru]» А. Астроўскага), Васіліса («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Ірына («Веру ў цябе» В. Карастылёва[ru]), Надзея («Сябры і гады́» Л. Зорына), Леакадзія Бэкбік («Што той салдат, што гэты[ru]» Б. Брэхта), Вольга Носава («Традыцыйны збор» В. Розава), Кісялёва («Характары» паводле В. Шукшына), Эма Герберт («Бераг» паводле Ю. Бондарава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Генеральша («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Жонка Зуйка («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Маці Ёрана Персана («Эрык XIV[sv]» А. Стрындберга), Хенавева «(Апельсінавае віно» А. Касоны).

Сям’я правіць

муж — Мікалай Яроменка (1926—2000), сын — Мікалай Яроменка (1949—2001).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).

Спасылкі правіць