Брама неўміручасці
Брама неўміручасці — камедыйная п'еса, напісаная К. Крапівой у 1974 годзе і пастаўленая на сцэне Купалаўскага тэатру ў 1974 годзе рэжысёрам Валерыем Раеўскім. Мастакамі-пастаноўшчыкамі былі Барыс Герлаван і Пётр Захараў[1]. Музыку да спектаклю напісаў Сяргей Картэс, словы песняў склаў А. Вольскі.
Брама неўміручасці | |
---|---|
Аўтар | К. Крапіва |
Дырыжор | Кандрат Крапіва |
Рэжысёр | В. М. Раеўскі |
Кампанія | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы |
Краіна | БССР |
Мова | беларуская |
Год | 1974 |
Узнагароды |
Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, ![]() |
СюжэтПравіць
П'еса паўстала пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча, у ёй закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасці[2].
Сюжэт п‘есы пабудаваны на адным навуковым адкрыцці: сакрэт неўміручасці прапануе галоўны герой, вучоны-герантолаг Дабрыян. Усё дзеянне адбываецца ў вясёлай і займальнай форме, як таго патрабуе камедыйны жанр, і разам з тым аўтар прапануе сур‘ёзна паразважаць пра неўміручасць і чалавечнасць, пра духоўныя каштоўнасці, сапраўдныя і фальшывыя[3].
АкцёрыПравіць
- Дабрыян — П. Дубашынскі
- Наташа — Л. Волкава
- Марына Сяргееўна — С. Станюта
- Бабровіч — Г. Гарбук, С. Бірыла
- Кудрыцкая — Г. Арлова, З. Браварская
- Абадоўскі — П. Пекур
- Генка — В. Манаеў, М. Кірычэнка
- Варакса — А. Памазан
- Змітрук — Л. Рахленка
- Караўкін — З. Стома, Г. Аўсяннікаў
- Дажывалаў — У. Кудрэвіч
- Торгала — П. Кармунін
- Застрамілава — М. Зінкевіч
УзнагародыПравіць
У 1974 годзе п'еса атрымала літаратурную прэмію імя Янкі Купалы і дзяржаўную прэмію БССР.