Павел Васілевіч Кармунін
савецкі і беларускі акцёр
Павел Васілевіч Кармунін (нар. 28 студзеня 1919, в. Вялікія Ключы Зеленадольскага раёна Татарскай АССР — 1 красавіка 2002) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларускай ССР (1980).
Павел Васілевіч Кармунін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 2002 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр |
Гады актыўнасці | з 1946 |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0466348 |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 28 студзеня 1919 года. Сцэнічную дзейнасць пачаў падчас Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавых брыгад мастацкай самадзейнасці. У 1946 г. запрошаны ў трупу тэатра Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Берліне, дзе працаваў да 1950 года. У 1950 годзе прыняты акцёрам у Казанскі драматычны тэатр імя В. Качалава. У 1963 годзе зняўся ў кінастужцы «Рагаты бастыён» («Беларусьфільм») і пасля яе быў запрошаны ў трупу Беларускага тэатра імя Янкі Купалы, дзе працаваў да 1993[1] года.
Ролі
правіцьСярод роляў П. В. Кармуніна
- Лявон Зяблік («Раскіданае гняздо» Я. Купалы)
- Дзед Цярэшка («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага)
- Кічкайла («Амністыя» М. Матукоўскага)
- Торгала («Брама неўміручасці» К. Крапівы)
- Кудасаў («Пагарэльцы» А. Макаёнка)
- Аўдзей («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева)
Зноскі
Літаратура
правіць- Павел Васільевіч Кармунін (1919―2002): да 90-годдзя з дня нараджэння / К. Дз. Варанько // Музычнае і тэатральнае мастацтва. ― 2008. ― № 4. ― 2-я с. вокладкі, — С. 13.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кармунін Павел Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.