Марыя Міронаўна Зінкевіч
Марыя Міронаўна Зінке́віч (13 сакавіка 1924, Карзюкі, Менскі павет — 4 снежня 2010, Мінск) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1980).
Марыя Зінкевіч | |
---|---|
Марыя Міронаўна Зінкевіч | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 2010 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса |
Кар’ера | 1945—? |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1253919 |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1948 годзе студыю пры тэатры імя Я. Купалы, у якім працавала да 1995 года.
Творчасць
правіцьХарактарная актрыса камедыйнага плана, майстар эпізадычных роляў: Агата, Адэлька («Паўлінка» Я. Купалы), цётка Каця, Застрамілава («Хто смяецца апошнім», «Брама неўміручасці» К. Крапівы), Сарока («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Аксюта («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота) і інш.
Фільмаграфія
правіць- 1997 Бег ад смерці (Беларусь) — цешча
- 1994 Эпілог (Беларусь)
- 1993 У папа быў сабака … (Беларусь)
- 1990 Плач перапёлкі — Аксюта Драніца
- 1980 Атланты і карыятыды — эпізод
- 1977 Сямейныя абставіны — правадніца Маша
- 1976 Сын старшыні — эпізод
- 1976 Па сакрэце ўсяму свету — эпізод, 1 серыя
- 1975 Надзейны чалавек — жанчына ў чарзе да старшыні, (у тытрах М. Зянкевіч)
- 1974 Вялікае супрацьстаянне эпізод, 2 серыя.
- 1973 Добрай справа (кароткаметражны)
- 1973 Вялікі трамплін Міронаўна, супрацоўніца Веры лаўровай
- 1972 Вось і лета прайшло … — цётка Насця, дворнік
- 1971 Дзень маіх сыноў — эпізод
- 1970 неспадзяваная каханне — эпізод
- 1964 Рагаты бастыён — эпізод
- 1964 Лісты да жывых
- 1960 Чалавек не здаецца — Ганна
- 1960 Веснавыя навальніцы — Валянціна
- 1957 Палеская легенда — эпізод
- 1953 Пяюць жаваранкі — эпізод
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Марыя Міронаўна Зінкевіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).