Галіна Гаўрылаўна Сяргеева
Галіна Гаўрылаўна Сярге́ева[2] (нар. 16 кастрычніка 1937) — беларускі вучоны-гісторык, кандыдат гістарычных навук (1974[2]).
Галіна Гаўрылаўна Сяргеева | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1937[1] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[1] (1974) |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 16 кастрычніка 1937 года ў мястэчку Багушэўск Багушэўскага раёна БССР (цяпер — гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).
У 1960 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1961—1970 гадах працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР. З 1970 года працавала ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1995 года — старшы навуковы супрацоўнік.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы Г. Г. Сяргеевай па праблемах міжнароднай дзейнасці Беларусі, гісторыі і культуры беларускай дыяспары. У 1960—1970 гадах была ў складзе групы Беларускай ССР, якая брала ўдзел у развіцці савецка-балгарскага супрацоўніцтва[3]. Адна з аўтараў прац «Беларуская ССР і сацыялістычныя краіны» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995)[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Белорусская ССР в советско-болгарском сотрудничестве (1960—1975 гг.) / Г. Г. Сергеева; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1976. — 207 с. ; 17 см;
- Белорусская ССР в научном сотрудничестве Советского Союза и социалистических стран (1945—1985 гг.) / Г. Г. Сергеева ; Акад. наук Белорус. ССР, Ин-т истории. — Минск : Наука и техника, 1986. — 214, [2] с.;
- История славянских народов в трудах белорусских советских исследователей / Г. Г. Сергеева, П. Т. Петриков, В. Н. Михнюк — Мн.: Наука и техника, 1988. — 32,[2] с., 20 см;
- Гісторыя славянскіх народаў у працах беларускіх савецкіх даследчыкаў / Г. Г. Сяргеева, П. Ц. Петрыкаў, У. М. Міхнюк ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Беларускі камітэт славістаў — Мн.: Навука і тэхніка, 1988. — 32, [2] с. ; 20 см. // X Мiжнародны з’езд славiстаў : даклады.
- Беларуская дыяспара // Крыжовы шлях. — Мн., 1993;
- Дзяржаўная міграцыйная палітыка Беларусі і яе ўплыў на стан сучаснай дыяспары (90-я гг.) // Белорусский журнал международного права и международных отношений. 1999. № 2.
Зноскі
правіць- ↑ а б в Сярге́ева Галіна Гаўрылаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга І — С. 480.
- ↑ а б в ЭГБ 2001.
- ↑ Сяргеева, Галіна Гаўрылаўна (кандыдат гістарычных навук ; нар. 1937) у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
Літаратура
правіць- Сярге́ева Галіна Гаўрылаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 480. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008 гг.): биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко [и др.]; Нац. академия наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск: Белорусская наука, 2008. — 423 с. — ISBN 978-985-08-0855-4. (руск.)