Галіна Мікалаеўна Малажай
Галіна Мікалаеўна Малажай (15 сакавіка 1938, Кустын, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць — 14 мая 2005) — беларускі мовазнавец.
Галіна Мікалаеўна Малажай | ||
---|---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1938 | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 14 мая 2005 (67 гадоў) | |
Грамадзянства | ||
Род дзейнасці | навуковец | |
Навуковая сфера | мовазнаўства | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук | |
Навуковае званне | прафесар | |
Альма-матар | Брэсцкі педагагічны інстытут | |
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і служачых. Вучылася ў Астрамечаўскай школе, а ў 1952 г. — у сярэдняй школе № 1 горада Брэста. Пасля заканчэння школы паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя. А. С. Пушкіна, на філалагічны факультэт. У 1960 г. закончыла інстытут. Працаваць была накіравана ў Кобрынскі раён. Два гады настаўнічала ў Павіцьеўскай сярэдняй школе, а праз некаторы час перавялася ў Корчыцкую сямігодку.
З 1963 г. пачала працаваць выкладчыкам педінстытута. З 1965 г. — старшы выкладчык. У 1971 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыфразы ў беларускай літаратурнай мове (структурна-семантычная і стылістычная характарыстыка)» у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР.
У 1975 г. атрымала вучонае званне дацэнта, у 1988 г. — прафесара. З 1981 г. займала пасаду загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта, дэпутат Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў 15-га, 16-га скліканняў, член Вучонай рады універсітэта. Падрыхтавала 2 кандыдатаў навук.
Даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму.
Узнагароды
правіць- ганаровае званне «Выдатнік народнай асветы» (1983),
- «Ветэран працы» (1984),
- знак «За успехи в научно-исследовательской работе студентов» (1986),
- медаль «За працоўную адзнаку» (1986),
- ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1988).
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).