Галіна Уладзіміраўна Савіцкая

Галі́на Уладзіміраўна Саві́цкая, нар. Крысевіч (нар. 13 ліпеня 1961, Мінск) — беларуская баскетбалістка, заслужаны майстар спорту.

Баскетбол
Галіна Уладзіміраўна Савіцкая
Нарадзілася 13 ліпеня 1961(1961-07-13) (63 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 187 см
Вага 79 кг
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
1976—1989 Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 13 ліпеня 1961 года ў Мінску. Баскетболам пачала займацца ў 1971 годзе ў мінскай камандзе «Гарызонт». Першы трэнер — Марыя Сялюніна.

Выступала за каманды:

З 1980 да 1990 года Галіна Савіцкая з’яўлялася іграком нацыянальнай зборнай СССР па баскетболе. Чэмпіёнка свету (1983 год), бронзавы прызёр Алімпіяды (1988 год), шасціразовая чэмпіёнка Еўропы (1980, 1981, 1983, 1985, 1987, 1989 гг.), пераможца чэмпіянату кантыненту сярод дзяўчатаў (1978 год) і юніёрак (1979 год), чэмпіёнка Універсіяды (1982 год), бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР (1983 год), сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1989 год).

У цяперашні час з’яўляецца грамадзянкай і жыве ў Іспаніі[1].

Зноскі

Літаратура

правіць