Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа

беларуская гісторык мастацтва, мастацтвазнаўца
(Пасля перасылкі з Галіна Флікоп-Світа)

Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа (нар. 13 лістапада 1984, Ліда) — беларуская гісторык мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства (2014).

Галіна Аляксандраўна Флікоп-Світа
Дата нараджэння 13 лістапада 1984(1984-11-13) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (2014)
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыла ў 2007 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «мастак народных рамёстваў», у 2009 годзе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. 3 2007 па 2009 год працавала дырэктарам Лылойцінскага цэнтральнага дома культуры Смаргонскага раёна. У 2010 годзе скончыла магістратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, у 2013 годзе — аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мастацкія і іканаграфічныя асаблівасці іканапісу грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII — першай паловы ХІХ ст.».

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследуе рэлігійнае мастацтва, іканаграфію ўніяцкіх храмаў Беларусі XVII—XIX стагоддзяў. Аўтарка больш як 50 навуковых публікацый.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Іванам Світам. Выхоўвае дачку Апалінарыю.

СпасылкіПравіць