Гамафонія
Гамафонія (ад грэч. Ὁμόφωνος) — від шматгалосся, уласцівы кампазітарскай музыцы Еўропы ў XVII-XIX стст.
Значэнні
правіць1) З XVII ст. - від шматгалосся, у якім вылучаюцца тры розныя па значэнні пласты фактуры: мелодыя (тэсітурна, а таксама, як правіла, тэмбравы адасоблены пласт фактуры, які нясе «музычную думку» цэлага), акампанемент (можа быць структураваны разнастайна, першапачаткова акордавы) і бас.
2) Да канца XVIII стагоддзя пад гамафоніяй разумелі гамарытмічную фактуру, гэта значыць такую, у якой кожны голас шматгалоснага цэлага рухаецца ў адным і тым жа рытме. Тэхніка старадаўняй гамафоніі ў арыгінальных трактатах называлася contrapunсtus simplex. Узоры гамафоніі (гамарытмічнае шматгалоссе) - вакальныя жанры сярэднявечнай і рэнесанснай музыкі з сілабічнымі распевамі тэксту: шматгалосныя апрацоўкі гімнаў, (шматгалосныя) кандукт, англійскі, французскі, асабліва італьянскі віды фабурдона (fauxbourdon, falsobordone), шматгалосныя італьянскія песні XVI стагоддзя (фратола, віланела, канцанета) і інш. Адзін з яркіх прыкладаў такой гамафоніі (гамарытмічнай фактуры) - раздзел «Et incarnatus est» з Крэда месы Жаскена Дэпрэ «Pange lingua»:
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 11. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).