Ганна Іванаўна Барысаглебская

Ганна Іванаўна Барысаглебская (Ганна Іванаўна Сідарэнка-Свідзерская; 1 (13) ліпеня 1868, Себеж — 29 верасня 1939, Кіеў) — украінская актрыса, народная артыстка УССР (1936).

Ганна Іванаўна Барысаглебская
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 13 (25) ліпеня 1868
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1939(1939-09-29)[2] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Q28357479? і Olena Holitsynska[d]
Узнагароды і прэміі
народны артыст Украінскай ССР Народны артыст Украіны

Біяграфія правіць

Па нацыянальнасці лічыла сябе беларускай-украінкай-рускай. Разам з бацькамі перасялілася ў горад Ізюм на Харкаўшчыне, дзе і прайшло яе дзяцінства. Адукацыю атрымала ў Харкаве ў школе «Дабрачыннага таварыства». У 1886 годзе здала іспыты пры Харкаўскім універсітэце на званне настаўніцы, у тым жа годзе стала выкладаць у сяле Навасёлаўцы Ізюмскага павета.

Праяўляла цікавасць да тэатра з самага дзяцінства. У 1919 годзе стала суарганізатарам Першага дзяржаўнага ўкраінскага драматычнага тэатра імя Т. Р. Шаўчэнкі (у той час у Кіеве, цяпер — у Днепрапятроўску). З 1925 года пачала працаваць на сцэне Кіеўскага тэатра імя Івана Франко. Была вядома перш за ўсё як выбітная характэрная актрыса.

Працы ў тэатры правіць

  • Секлета («За двума зайцамі» М. П. Старыцкага)
  • Ганна («Бесталанная» Карпенкі-Карага)
  • Шкандыбіха («Лімерыўна» Мірнага)
  • Хіўра («Сарочынскі кірмаш» Старыцкага)
  • Клара («Страх» Афінагенава)
  • Арына («97» Куліша)
  • Марыя Тарасаўна, Варвара («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі» Карнейчука)

Зноскі

  1. а б Борисоглебская Анна Ивановна / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Борисоглебская Анна Ивановна / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.