Ганна Віктараўна Дзягель

беларускі гісторык, падкастарка (нар. 1988)

Ганна Віктараўна Дзягель (нар. 25 ліпеня 1988, в. Горы, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі гісторык, аўдыёблогерка. Кандыдат гістарычных навук (2020).

Ганна Віктараўна Дзягель
Дата нараджэння 25 ліпеня 1988(1988-07-25) (35 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, падкастарка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2020)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 25 ліпеня 1988 года ў вёсцы Горы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 2010 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ па кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. У 2020 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Иудейская община в персидской провинции Йехуд (VI—IV вв. до н. э.)» (бел.: Іудэйская абшчына ў персідскай правінцыі Йехуд (VI—IV стст. да н.э.)[1]. Працуе на кафедры міжнароднага права Міжнароднага ўніверсітэта МІПСА[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя Старажытнага Усходу, біблеістыка, іўдаіка.

Аўтарка навукова-папулярнага падкаста «Так склалася гістарычна»[3].

Зноскі

Спасылкі правіць