Ганна Марыя Гартуэйт
Ганна Марыя Гартуэйт (англ.: Anna Maria Garthwaite, 14 сакавіка 1688[К 1], Харстан, Лестэршыр[6] — кастрычнік 1763, Лондан) — брытанскі дызайнер па тэкстылі, найбольш вядомая як аўтар кветкавых узораў для шаўковых тканін, вытканых уручную ў абшчыне Спіталфілдс (у цяперашні час уваходзіць у склад лонданскага бора Таўэр-Хамлетс(руск.) бел.). Гартуэйт лічыцца адным з самых значных дызайнераў свайго часу. Большасць арыгінальных акварэляў з яе працамі захаваліся да нашых дзён. Шаўкі з яе ўзорамі былі ідэнтыфікаваныя ў калекцыях адзення па ўсім свеце[7][8].
Ганна Марыя Гартуэйт | |
---|---|
англ.: Anna Maria Garthwaite | |
Род дзейнасці | тэкстыльны дызайнер, дызайнер |
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1688[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1763[3][4][…] |
Месца смерці | |
Бацька | Ephraim Garthwaite[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ганна Марыя Гартуэйт нарадзілася ў сям’і прападобнага Эфраіма Гартуэйта (1647—1719) з Грантэма(руск.) бел. і яго жонкі Рэджойс Хаўстэд. На момант нараджэння Ганны Марыі, Эфраім працаваў прыходскім святаром у вёсцы Харстан(англ.) бел.[6].
У 1726 годзе Гартуэйт пакінула Грантэм і пасялілася ў Ёрку ў сваёй сястры Мэры, якая да таго часу ўжо была двойчы ўдовай[9]. У 1728 годзе яны пераехалі ў дом на Прынцэс-стрыт у ткацкім раёне Спіталфілдс(англ.) бел., які знаходзіцца на ўсход ад Лонданскага Сіці[10]. Тут на працягу трох дзесяцігоддзяў Гартуэйт стварыла больш за тысячу ўзораў для шаўковых тканін[9]. 874 з яе арыгінальных акварэляў захаваліся і знаходзяцца ў калекцыі музея Вікторыі і Альберта. Большасць з гэтых работ датаваная і суправоджаны тэкстам з інструкцыямі па ткацтву і імем ткача, якому яны былі прададзеныя[11].
Працы Гартуэйт цесна звязаны з модай сярэдзіны XVIII стагоддзя на кветкавыя ўзоры ў стылі ракако з акцэнтам на асіметрычныя структуры і C — і S-падобныя сінусоідныя крывыя. Яна выкарыстала створаную французскім дызайнерам Жанам Рэвелем(фр.) бел. тэхніку «points rentrés», якая дазваляе ствараць амаль трохмерныя ўзоры з дапамогай стараннага зацянення. Акрамя малюнкаў для шаўкоў Гартуэйт распрацоўвала арнаменты для вялікіх адамашкаў(руск.) бел. і кветкавыя ўзоры для парчы(руск.) бел.[12].
Пачынаючы з 1742—1743 гадоў англійскія шаўкі ў цэлым, і працы Гартуэйт у прыватнасці, пачынаюць моцна адрознівацца ад французскага стылю, развіваючыся ў бок маленькіх і яркіх натуралістычных кветак, якія былі раскіданыя па бледным фоне. Мода на рэалістычныя кветкавыя ўзоры звязана з развіццём батанічнай ілюстрацыі(руск.) бел. ў Брытаніі. Французскія шаўкі гэтага перыяду больш імкнуцца да стылізаваных кветак нерэалістычных расфарбовак[13][14].
Спіталфілдскія шаўкі шырока экспартаваліся ў каланіяльную Амерыку[13], куды з-за навігацыйнага акта(руск.) бел. быў забаронены імпарт французскіх тавараў. Захаваліся спадніцы аўтарства Гартуэйт, якія, як мяркуецца, належалі Марце Вашынгтон. Узоры Гартуэйт таксама сустракаюцца на партрэтах каланіяльнага часу[7].
Гартуэйт адышла ад актыўнай дзейнасці ў 1756 годзе[15]. Яе завяшчанне, датаванае 1758 годам, было зачытана 24 кастрычніка 1763 года[6]. Ганна Марыя Гартуэйт была пахаваная трыма днямі пазней, 27 кастрычніка 1763 года ў Царкве Хрыста на Прынцес Стрыт[16].
Меандрычныя кветкавыя ўзоры працы Ганны Марыі Гартуэйт (1740) | Фрагмент парчы з півонямі, лілеямі і ружамі (1744) | Партрэт місіс Чарльз Вілінг з Філадэльфіі, апранутай у сукенку з шоўку, вытканага па малюнках Ганны Марыі Гартуэйт[7] |
Прызнанне і спадчынаПравіць
Ганна Марыя Гартуэйт лічыцца адным з найбольш выбітных дызайнераў свайго часу[17]. Малахія Постлтуэйт(англ.) бел. (1707—1767) назваў яе ва «Універсальным слоўніку гандлю і камерцыі» 1751 года адным з трох дызайнераў, якія «ўкаранілі прынцыпы жывапісу ў ткацтва»[18].
У 1998 годзе на доме па адрасе «2 Прынцлет Стрыт, Спіталфілдс, E1», у якім жыла і працавала Ганна Марыя Гартуэйт, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка[19].
КаментарыіПравіць
- ↑ Дата нараджэння 14 сакавіка 1688 года дадзена ў «Оксфардскім слоўніку нацыянальнай біяграфіі». У большасці музеяў у якасці года нараджэння паказаны 1690.
Зноскі
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 19 кастрычніка 2018.
- ↑ Anna Maria Garthwaite // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ↑ Anna Maria Garthwaite
- ↑ Anna Marie Garthwaite — 2008.
- ↑ Anna Maria Garthwaite
- ↑ 6,0 6,1 6,2 Matthew, Harrison, 2004
- ↑ 7,0 7,1 7,2 Baumgarten, 2012
- ↑ Watt, 2003
- ↑ 9,0 9,1 Rothstein, 1994
- ↑ Deitz, 1990
- ↑ Anna Maria Garthwaite, designer; Thomas Brant, weaver: Brocaded silk" (62.136.1) In Heilbrunn Timeline of Art History(англ.) . The Metropolitan Museum of Art (1 кастрычніка 2006). Праверана 4 сакавіка 2015.
- ↑ Rothstein, 1983
- ↑ 13,0 13,1 Rothstein, 2003
- ↑ Browne, 1996
- ↑ Puerz, 2008
- ↑ London Metropolitan Archives, Christ Church, Spitalfields, Register of burials, Mary 1748 — Sep 1764, P93/CTC1, Item 044
- ↑ Thunder, 2004
- ↑ Decorative Arts(англ.) . Albany Institute of History & Art. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2008.
- ↑ GARTHWAITE, Anna Maria (1690-1763)(англ.) . English Heritage. Праверана 4 сакавіка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Henry Colin Gray Matthew, Brian Howard Harrison. Oxford Dictionary of National Biography: Drysdale-Ekins. — Oxford University Press, 2004. — Vol. 2. — P. 560—561. — 1032 p. — ISBN 9780198613671.
- Linda Baumgarten. What Clothes Reveal: The Language of Clothing in Colonial and Federal America. — Yale University Press, 2012. — P. 84-85. — 265 p. — ISBN 9780300181074.
- Natalie Rothstein. The Victoria & Albert Museum’s textile collection : woven textile design in Britain from 1750 to 1850. — London: Victoria & Albert Museum, 1994. — P. 112. — ISBN 9781851771295.
- Natalie Rothstein. The Elegant Art of Woven Silk // An Elegant Art: Fashion and Fantasy in the Eighteenth Century / Edward Maeder. — Los Angeles County Museum of Art, 1983. — P. 83-85. — ISBN 978-9999883603.
- Natalie Rothstein. Silk in the Early Modern Period // The Cambridge History of Western Textiles / D. T. Jenkins. — Cambridge University Press, 2003. — Vol. 1. — P. 554—555. — 1191 p. — ISBN 9780521341073.
- Clare Browne. Silk Designs Of The 18th Century. — Thames and Hudson, 1996. — P. 8. — ISBN 978-0500278802.
- Anne Puerz. The Society and the Polite Arts 1754—1778 // Cultivating the Human Faculties: James Barry (1741—1806) and the Society of Arts / ed. Susan Bennett. — Associated University Presse, 2008. — P. 31. — ISBN 9780934223966.
СпасылкіПравіць
- Paula Deitz ANTIQUES; Discovered Along the Flowered-Silk Route(англ.) . The New York Times (26 жніўня 1990). Праверана 4 сакавіка 2015.
- Melinda Watt Textile Production in Europe: Silk, 1600–1800(англ.) . The Metropolitan Museum of Art (1 кастрычніка 2003). Праверана 4 сакавіка 2015.